Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Муру казала, — адказаў.

Ну, потым прыйшлося дэталёва абгрунтаваць свой «аргумэнт», і мы засталіся па-ранейшаму сябрамі… ці… ну, больш таго. Ты, напэўна, чакаеш канца? Ты перабіраеш у галаве ўсе шматлікія романы, апавяданьні, новэлі, дзе ставіцца гэтая проблема. Не чакай такога канца. Канцом было проста тое, што мы пайшлі з комуны, жыць самастойным жыцьцём пачалі, вырасьлі. Але да самай апошняй мінуты мы дапамагалі ў працы аздін аднаму, спрачаліся, біліся кожны за свой погляд і… любілі. Цяпер Ніна загадвае дзіцячай колёніяй, добры пэдагог яна. Дый… што гэта з табой, Жэня?

— Нічога… горача каля печкі…

— Ведаеш, — казаў далей Шастакоў, адводзячы вочы ад расчырванелага Жэнінага твару, — мне заўсёды сьмешна чытаць пра такія вось рэчы. Вось я нядаўна чытаў новэлю, дзе разьвіваецца проблема асабістага і грамадзкага. Ну, і што-ж? Па-мяшчанску, па-старому падыходзіць пісьменьнік да проблемы. Каханьне, бач, перашкаджае працы, адно другім падмяняецца. Сьмяяўся я. А ўсё гэта ў пісьменьніка таму, што падыходзіць ён да жанчыны з меркай старой, на аршын мерае, чалавека ў жанчыне ня бачыць, адна — фізыолёгія. Невядома аўтару гэтаму радасьць працы, ёю — радасьць працы — можна заглушыць усё старое, што ёсьць у тваёй істоце. Радасьць працы — вось мерка ўсяму ў жыцьці, вось стымуль і мэта. Набудзь гэтую радасьць — і зірнеш на сьвет вачыма новымі: тое, што спыняла раней тваю ўвагу, ня будзе цікавіць цябе, здасца табе мізэрным, непатрэбным. Што, можа яшчэ з палена падкінуць? Хораша вось адпачываць каля печкі, праўда?

— Слухай, Шастакоў… Ну, а калі радасьць працы… няма яе, ну! Што тады рабіць?

— Выхоўваць у сабе, — усьміхнуўся Шастакоў. — Чалавек бяз гэтай радасьці працы — ня новы чалавек.

На Жэніным абліччы мітусіліся барвянцовыя водблескі. Яна сядзела і глядзела на чырванаватае вугольле — доўга, упарта, перабіраючы нейкія цяжкія свае думкі, глядзела на чырвонаватае вугольле да таго часу, аж пакуль не забалелі