Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ці любіў я? — засьмяяўся Шастакоў. — Было нешта такое раптоўнае некалькі разоў… Але я ўмеў браць сябе ў рукі, ну, і калі бачыў, што гэта шкодзіць працы, адводзіў у бок. А сям’я?.. Сям’і я даўно ня ведаю… Гадоў дзевяць…

Жэня павярнулася, адарвала вочы ад агню, і тады заўважыла, на твары Шастакова былі нейкія мяккія — раней іх ня было — мяккія і ледзь-ледзь журботныя цені.

— Ты мне некалі — на сходзе — помніш ? — абяцаў пра сябе расказаць. Раскажы, Шастакоў, калі маеш ахвоту.

— Гэта была твая запіска? Чым яна была выклікана, Жэня?

Яна адразу не адказала. Заправіла за вуха непаслухмяны кудзер. Затаіла ўсьмешку.

— Ты вось нейкі такі. Адразу умееш зацікавіць усіх. Здаецца, малады, а практыка ёсьць, жыцьцё ведаеш… Ну, вось…

— Так… Між іншым, ня ведаў я, што такую здольнасьць… асаблівасьць маю.

Усьміхнуўся нейкай глыбокай усьмешкай. Такія ўсьмешкі бываць, калі чалавек пачынае глядзець у самаго сябе. Сказаў:

— Слухай, калі так хочаш… Я ня ўмею расказваць, але як выйдзе, так і выйдзе…

15

ТОЕ, ШТО РАСКАЗАЎ АНАТОЛЬ ШАСТАКОЎ, КАЛІ ДАГАРАЛА Ў ПЕЧЫ

— Ты ужо ведаеш, Жэня, — расказваў Шастакоў, — што я быў бяспрытульным… Як гэта здарылася? Не забывай, што я з інтэлігентнай, буржуазнай, калі хочаш, сям’і. Бацька мой — профэсар этнографіі, доўгі час меў кафедру ў N-скім інстытуце, а потым, захапіўшыся лёсам «Северо-Западного края» — пры дапамозе мэцэнацтвуючых абшарнікаў організаваў этнографічна-гістарычны музэй, і добрую палову свайго жыцьця пражыў каля гэтага музэю. Намі — мной і старэйшым братам Львом — не займаўся бацька. Нічога няма