Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Здаецца, хістаньняў асаблівых няма… Штодзеннай політпрацай бытавое можна заглушыць… Перагібаў, хлопец…»

— «Ты сидишь у камина и смотришь с тоской»…

— А-а-а! Жэня… Садзіся вось, пагрэйся. Наадварот, Жэня… Проста адпачываю…

Прынесла крэсла, зьдзела засьнежанае паліто, павесіла на сьпінку і села, паціраючы ахаладалыя рукі.

— Адпачываеш? А я думала, што мары наплылі. Нават і ня чуў, як падышла.

— Што новага? Чуў, што ты хворая. Праўда?

— Нічога, ужо лепш. А навіны? Навіны ёсьць. Сваіх дзяўчат за машынку бяру.

— І як, даюцца?

— Вось пабачыш, Шастакоў, калі незаўбаве ня прыдзе пяць нашых работніц у ячэйку… Абавязкова прыдуць. Толькі ведаеш, цяжкавата з некаторымі… быт насядае.

Шастакоў усьміхнуўся. Падкінуў у печку палена. Яго лізнуў агонь.

— Эх, Жэня… я думаў пра гэта… пра быт… Нешта Караткевіч з гэтым вазіўся, і ты вось… Гэта-ж для комсамольца другараднае пытаньне. Што трэба рабіць? Працаваць, працаваць і працаваць… У працы, у колектыўнай, Жэня, працы забываеш на ўсякую такую драбязу, на амурныя стрэлы… Каханьне, сям’я, звычаі, прывычкі… Хіба гэта ў жыцьці галоўнае? Ад гэтага галава баліць?

— Вось табе і раз! Шастакоў, родны мой… Я з табой згодна, што гэта не галоўнае, але-ж мы — комсамольцы — людзі? Так, людзі, і жывём сярод людзей, а яны напалову ў старым… Вось і конфлікт атрымліваецца. Варты ўвагі конфлікт.

— Ня згодзен, прынцыпова ня згодзен. Ну, чаму вось, скажы, мяне ані не хвалююць пытаньні быту?

Жэня глядзела ў печ — на бессаромныя паміргваньні вугольляў. Поўз па вугольлі сіняваты — з лілёвым адценьнем — празрысты агеньчык. Не адводзячы вачэй:

— Хіба ты ніколі не кахаў? Хіба ня было ў цябе сям’і? Як сабе хочаш, а працаваць заўсёды — стомішся.