Перайсці да зместу

Старонка:Наша сонца (1932).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вось што, хлопцы. А сёмай гадзіне сход коопэрацыйнага актыву… Я надумаў… Дрэнна працуе наш коопэратыў, проста аж жах… Будзеш слухаць Бухарына, дык да соцыялізму на нашым Стаходзкім коопэратыве не даедзеш.

— Нават з такім ортодоксам, як ты?

Каб не зарагатаць — зрабіў твар сур’ёзным.

— Падбярэм хлапцоў, пойдзем на сход… А заўтра налёт на коопэрацыю зробім. Ну?

Шастакоў падхапіў:

— Дзелавая прапанова!

— Пайшлі, — знайшліся ахвотнікі. На коопэрацыю зуб маю. Сшыткі вунь для лікпунктаў затрымалі.

Мітусьлівым грудком высыпалі ў завею.

— Аж вочы сьлепіць!

— У сьнежкі, хлопцы!

— Дый дзе там… Ня лепіцца. Мароз.

Проста ў вецер — насустрач завеі — нехта запеў:

Наперад, па сонечных рэях!

І ўжо разам:

На фабрыкі, шахты, палі…

А жартаўнік ня стрымаўся:

— І на стаходзкі коопэратыў!

Выбухнуў і панёсься над завеяй, глушачы яе, малады, пераліўчаты рогат.


Як пайшлі хлопцы, Шастакоў пайшоў у чытальню. Было пуста. Толькі ўпартыя шахматысты дагульвалі сваю партыю. У печы палілася. Глуха вуркатаў, нібы голуб, вецер у печы. Падсунуў крэсла да агню, і калі сеў — тады адчуў лёгкую змору.

— Цяжкавата хлапцам даецца вучоба. Каб хаця да новага году скончыць асноўныя пытаньні, а там… Там разьедземся па вёсках… Тут, здаецца, агрокомбінат будаваць будуць… Вырашаюць гэта пытаньне… Добрыя дровы… Граб ці што?.. Цяжкавата хлапцам… Не разумею, дапраўды, чаму Караткевіч бытавізмам так горача займаўся тут?..