Перайсці да зместу

Старонка:Наша Ніва 1910 48.djvu/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У тахт беларусавай думцы
Патрапіў запеці, зайграці.
Калі засьмяецца, бывала,
То хоць за бакі ты бярыся;
Калі-ж і разжаліцца сумам,
Дык хоць ты з слязою жаніся.
Умеў ён прынадна настроіць
Тон ёмкі ў дудзе-самагудзе,
Што нам і цяпер яна грае
І вечна канца ей ня будзе.
Чверць веку, як бае ўжо недзе
Сьвятым беларускіе песьні,
А бытцам ён з намі талкуе
Аб нашай зіме і прадвесьні.
Жыве паміж намі дудар наш…
Жыць кожны так будзе, мой братку,
Хто родну старонку палюбіць,
Маўляў, добры сын сваю матку.

Пецербург 1910 г.

Янка Купала.

|}



Грамадзянскае становішчэ В. Дунін-Марцінкевіча.


Доўгіе часы наша родная мова знаходзілася толькі ў адным сільным схаронішчы — ў песьні мужыка-беларуса. Зайшло сонэйка даўнейшай славы, калі райчые народа і замковые харомы вялікіх князёў гудзелі ад нашай мовы… Край наш памалу залівала мова і цывілізація чужая — і паны-беларусы пачалі — ці то для большаго значэньня, ці дзеля іншых карысных мэт — пакідаць сваю мову і пераймаць чужую.

Народ мужыцкі, закуты ў кайданы паншчыны, ні маючы ніякаго палітычнаго значэньня, служачы толькі як матэр’ял для узбагачэньня шляхты, — самым жыцьцём прымушэны быў аддзяліцца ад гэтай другой часьці едынаго і суцэльнаго народу; і калі паны думалі толькі аб тым, як больш павялічыць свае шляхоцкіе свабоды, „просты“ народ, ідучы адно за інстыктам, мог толькі апеваць сваю долю-нядолю ў роднай мове, заховываць даўные абычаі, памінкі і т. д. ды гэтак бараніць сваю національную душу ад пагібелі.

На гэту народную душу першы звертае увагу Вінцук Дунін-Марцінкевіч. Сам радзіўся на Беларусі, дзіцячы і дзяцюковые гады перажывае ён у вёсцы. Гуляе і слухае таго, што дзеецца серод беларусоў, і пасьля, калі настае час умацаваньня яго думак, пішэ поэзіі па беларуску, працуе над падняцьцем сьведомасьці. — Марцінкевіч чуць не першы з беларускіх песьняроў гаварыў да нас рытмованым родным словам і надрукаваў свае творы. І за тое яго назвалі беларускім дударом, хаця гэта і не зусім справе-