Старонка:Наша Доля1.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

И народ зразумеу гэта. Зразумеу ён, што пасля разгону Думы засталося яму одно з двух: або так як дауней прападаць з голаду, або самаму памыслиць аб сваёй доли. И ён выступиу на бой за счасьце усей працавитай беднаты.

Збунтавалися матросы и салдаты у Кронштаци, у Рэвлю. Тры дни развевауся чырвоны штандар над сценами збунтованаго Сбэаборгу; бунтавалися салдаты и па других гарадох Расеи. Паднялись работники, паднялись па вёсках мужыки. Усюды льецца кроу. Ахфяры рэволюцыйнаго розруху падаюць з абодвых старон. Што дзень гинуць ад куль и бомб палицэйские, чыноуники, жандары, губэрнаторы. Праз адно тольки лета у гэтым гаду, як объявило правицельство, згинули таким парадком вось якие высшые чыноўники: камандзир чэрнаморскаго флоту адмирал Чухнян, што усмирау бунт матросоу у Сэвастополи; вамарски губэрнатор — Блок; Варшауски генерал-губэрнатор Вонлярлярски; памочник варшаускаго генерал-губэрнатора. да, палицэйских спрау — генерад Маркграфски; камандзир лейб-гвардии семёноускаго палка — генерал Мин, што усмирау у дзекабры месяцы паустанне у Маскве. А скольки што дзень забиваюць гарадавых, стражникоу, жандароу і иншых палицэйских чыноуникоу — трудна и паличыць. Па усей Расеі што дзень бунтоущыки забираюць казёные грошы з казначэйств, почт, манаполек на вайну з правицельством.

Правицельство науводзило усюды ваенное палажэнне, надзвычайную и усиленую ахрану, але мала з таго было карысьцы. И вот цяпер правицельство зноу объяуляе, што за земельные бунты будзе без литосьцы разстрэливаць мужыкоу, что за убийства ды грабежы будзе судзиць военно-палевым судом, каторы карае або смерцью, або каторжными работами; яно павеличыло кару за намову саддатоу не стрэляць у народ, — и штож з таго? Ничого и гэта не памагае и не паможэ таму, бо цяпер бунтаущык — увесь стомильённы цёмны, галодны народ. Правицельство кроую залило цэлы край и думало гэтым успакоиць народ. Але штыками и кулями можна прыдушыць народ, можна з усей Расеи зрабиць адну вяликую магилу, а не упрауляць живыми людзьми. Кроу забитых братоу трудна забыць; слёзы их удоу и сорот не даюць спакою ни у дзень, ни у ночы.

Не, штыки и нагайки не успакояць народу! Для успакаення народу ёсць адна тольки рада: споуниць тое, чаго дамагаецца народ, даць уласць народным выборным, даць агульное, простое, роуное и тайное выборное право. Тольки тады настане спакой, тольки тады пачне народ жыць лепшаю, счаслиушаю долей! Кали правицельство не захочэ паслухаць воли народу, то далей будзе вайна, далей будзе лицца кроу…

А штоз гэтаго выдзе? — цяперака ужо легко згадаць!



Присяга над крывавыми разорами.


Быу цёплы асенни дзень. Нивы циха адпачывали пасля летняе працы. Цёмны лес шэптауся у глыбокой задуми. Буслы тужлива ляцели на вырай.

Гэтаго дня моркотны и згорблены пад цяжкаю хмараю невясёлых дум ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле. „Галава балиць — рук ни зняць“, бурчау ён пацягиваючысь. „Дзяцей дагадавауся, а адпачыць некали и не заким“. — Так ён сам сабе жалиуся.

Прауда, у Мацея было трох сыноу: аднаго узяли у маскали, други. паехаў да Пецербурга шукаць хлеба, треци пайшоу за парабка, да двара, а бедны Мацей з жонкаю и двома малодшыми дзеучатками астауся у хаци на сваёй гаспадарцы,

Бедната, адзиноцтва, силы ужо ня тые — а раби и раби, працуй бяз конца… Мардасовичу за лён, Бизуноускаму запашу, а там и за бульбу плужы и плужы што дзень на адработках, так што свае хоць и вузка, и лында, але и то нехват часу у пару засеяць. Ось и цяпер суседзи ужо дауно, пасеяли и пабаразнили, а Мацей тольки першы дзень выйшоу на свае й то быу хворы.

Аднак, перэмагаючы сябе, насыпау жыта у фартух, наплевау у жменю; чэрпануу зернят и з славами „Радзи, Божэ!“ сыпануу зерне на чорную глебу.

Зернята, замигацели на рали. А Мацей стаяу з пасалавеушыми вачами и шэптау:

„Не магу — надтаж галава балиць и сон морыць“… И не укладаючыся ани пасцилаючыся ён як стаяу, так и лёг, так и заснуу…

Спау як пласт у паперок загону з раскинутыми руками. Лицо было бледна, губы чорны ад смаги, дыхау ён часта и з якимсь хрыпом. Здалёк выглядау на чалавека, катораго вот-вот разкрыжавали и прыбили да зямли, и так ён паволи канае…

Мацей спау и сниу. Сниу ён, што сабралася моц, народу на яго ниви: были там ма-