Старонка:Наша Доля1.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ладые и старые, и мужчыны, и кабеты, и дзеци — у рожных апратках, и усе крычали: „…Узка! Цесна! Мала!..

А Мацею здавалося, што и ён сам стаиць пасерад гэтаго народу и што усе чэкаюць, што и ён сам, Мацей, скажець; и што вот-вот к яго сэрцу падходзиць неки жаль и што ён так само пачынае крычаць: „узка! цесна! мала!..“

Аж здаецца выбегае сусед Астап, зациснуушы кулаки, и крычыць ещэ мацней ад Мацея:

„А скуль узяць?! Скуль дастаць?! Кажы! Скуль?!“

Тады захистауся народ и зароу: „Глядзице! Во — прасторы! Во нивы, лесы, паля! Усё гэта ваша!…

А Астап; „Лжэце! Непрауда! Не дадуць: то казёное, дворнае — ни я, ни вы не маем права! Не дадуць Пабьюць!“

— Вот далей здаецца Мацею, што з цьмы народу выходзяць яго тры сыны: парабок дворны, салдат и работник пецербургски, и становяцца на калены, и прысягаюць громка, ясна, паволи:

„Мы дамо! Мы сила — мы право!“

Мацей абливаецца потам, сэрцэ у яго бьецца… І здаецца яму, што усё гета спавиу туман: тольки разоры стаяць поуны крыви, а над ими висяць тры скрыжаваны далони… И раздаецца цихи ясны голас:

„Мы сила! Мы право!“

Мацей Крапиука.



Усяго па троху.


Як Крэсьцянски Банк прадае зямлю крэсьцянам.

Недауно правицельство пастанавило, што, каб памоч, малозэмельным крэсцянами дабыць болей зямли, треба зрабиць гэтак:

Кресьцянски, банк будзе купляць зямлю ад памещыкоу, каторые захочуць прадаць свае маёнтки, и гэту зямлю будзе прадаваць крэсьцянам. Крэсьцянски банк ужо пачау спауняць наказ правицельства. Праз 5 дзіон — ад 3 да 8 юля Крэсьцянски банк закупиу 60 маёнткоў на свой рахунок. Усяго зямли у гэтых маёніках, 69,463 (шэсьцдзесяць тры тысячы чатырыста шэсьцдзесяць, тры) десяцины. За кожную дзесяцину банк плациць 126 рублёу, значыць за усю гэту землю заплачэно 8,029,150 рублёу.

Здаецца мужыком усё гэта добра — ёсць гдзе купиць зямли кольки трэба. Але па праудзи то не заусим так выходзиць. Кресьцяне, што купяць гэту зямлю, павинны за яе грошы разам з працэнтами выплациць праз 55 з палавиною гадоў, плацячы у год за кожную дзесяцину 7 р. 78½ к.

За увесь гэты час крэсьцянам прыдзецца заплациць болей як 20 мильёноу рублёу за 63,463 дзесяцины зямли, што варта цяпер трохи болёй як 8 мильёноу рублёу. От тутака уся бяда. Плациць кожны год крэсьцянскому банку па 7 р. 78½ капеек з дзесяцины апроч усих налогау и падаткау, што трэба будзе пладиць казне, — гэта для бедных мужыкоу надта цяжка. И выходзиць так: плациць мужык адзин год, други, трэци, чацьвёрти, а пасля саусим згалее, не заплациць раз або два у назначэны час и за гэга банк адбярэ зямлю або прадасць другому. И гаспадар, што меу мала зямли, зноу будзе цярпець голад на сваёй надта ужо малой гаспадарцы.


Даходъ Расейскаго Цара.

Казна што год дае Цару 12,800,000 пэнсіи, значыць кожны месяц — выпадае болей як мильен, на дни, то усяки дзень Цар на сябе и свое семейство дастае 35,000 рубл.

Апроч таго цар маець шмат фабрык, лесоу и зямли 55,500, 000 дзесяцин.

Кожное малолетнее царево дзиця бярэ 33,000 рубліоу пэнсіи, а як дойдзе да лет — мильён.

На утрыманне ж царавых сваякоу идзе доход з зямель удзельныхъ, каторых ёсць пакуль што 8,400,.000 мильеноу дзесяци и каторые по прыкладу 1897 году дали 20 мильеноу рубл.

(Naujoje Gadyne).


Выдатки на стражникоу и палицію.

Цяпер во усих министэрствах выличаюць, скольки трэба будзе грошэй на усе гасударственные выдатки у 1907 годи. Министэрство унутрэных дзел ужо выличыло, што на стражникоу у 1907 году пойдзе з народных грошэй 400,000 руб. Агульны расход на палицію будзе больш як двадцаць чатыры мильоны руб.

(Нов. Вр.).