Старонка:Наша Доля1.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бодзи. И палюбиу йон гэту свабоду, як родное дзиця свае, жыу йою, сниу аб йой у сваих думках и, смутным вокам паглядаючы у закрытае хмарами небо, з далёких старон прызывау яе у свой родны край.

Свабода не прыхадзила.

Але трудна было разстацца з думками аб счасци, и мужык пастанавиу заваеваць гэту свабоду, што у пыл развеяць абецалася царство цямноты, и йшоў йон заваеваць сабе зямлю, што хлебом пшаничным абецалася накармиць яго. И гдзе тольки ступила нага яго — з дымам йшли панские палацы, свисцели нагайки и кули, лилася нявинная кроу, вырастали тысячы магилау…

А свабоды ня было, бо блудзиуйся мужык, збивауся з дароги, бо цёмныу быу йон, бо цёмна, было кругом.

Усим, хто меу адвагу заглянуць у нашэ жыцціо, сэрцы кроую сплывали гледзячы на усё гэта. И пачали людзи шукаць прычыны нашае нядоли. Шукали у книжкох, пытали у самого жыцця. І усюды быу адзин адказ: „Дайце беларусу такую книжку, каб йон зразумеу, што у йой написана. Тольки книжка, написаная на мови бацькоу яго, патрапиць сноп свету закинуць ў цяжкое жыцціо беларуса, тольки яна патрапиць холад и голад выжануць з мужыцкае хаты, токьки яна пакажэць яму дарогу да лепшае яснейшае доли!“

Мы паслухаля гэтаго голасу — выдаем „Нашу Долю“. Якая будзе яе праграма — згадаць лягко. Писаць яе мы будзем для віоски и будзем бараниць справы віосковых людзёу. Личучы найбольшым нашым ворагом цямноту и бязпрауное палажэнне мужыка, мы обьяуляем вайну усим цёмным силом, каторым дзеля карысци своёй вяликая выгода была трымаць восьмимильённы народ беларусски у ня доли и паневерцы, баламуциць и дурыць яго.

У дзисейшы вялики момэнт, кали усе народы государства Расейскаго, абьявиушы вайну старым парадком, напрагаюць усе свае силы, каб дабицца свабоды и лепшае доли, мы будзем разам з ими.

Цяжская и трудная выпала на «Нашу Долю» работа.

Мы верым, што шчырые прыяцели вяликае народнае справы памогуць нам у гэтай рабоци. Мы маем надзею, што пры их помочы «Наша Доля» разыдзецца далёка па усей нашэй маци зямлицы Беларуской, пры их помочы у «Нашэй Доли» мы патрапим вывясци на свет Божы усе нашы справы, усе нашы думки, усю нашу долю-нядолю…

Мы верым у святосць народнае справы, мы верым у помоч нашых прыяцелёу!


Што будзе?


Што будзе далей? — вот пытанне, каторае як востры клин вбиваецца у голову кожнаго чэлавека, зганяець з вока сон, не дае спакою. — Што будзе далей? — так пытаюцца памещеки у сваих палацах, так пытаюцца мужыки у сваих курных хатах, так пытаецца уся працавита бедната и, з трывогай и надзеяю спаглядаючы у заутрашни дзень, чэкае таго вяликаго момэнту, кали сонцэ свабоды засвециць и над нашым абездоленым краем.

Каб атказаць на гэта пытанне, трэба ближэй прыглядзецца на поступ выпадкоу апошняго часу.

Усим ведама, што для успакаення народу, каторы йшоу силаю дабываць зямлю и свабоду, правицельство обьявило, што яно хочэ пярамяниць старые парадки и дзеля таго скликае Гасударственую Думу. Народ паверыу правицельству и паслау сваих выборных людзей, каб яны у Думи дабыли яму зямлю, свабоду и лепшую долю.

И чэкау народ гэтае доли, и веры, што яна, прыйдзе…

Дума сабралася. Зъехалися у Пецербурх прасеяные праз дзесяць ситок народные дэпутаты. Увесь свет слухау, што скажуць яны. И яны загаварыли, загаварыли аб цяжкой нядоли, аб цямноци, аб безпраую… Земля и свабода патрэбны народу, гаварыли дэпутаты, бяз них нима счасьця народу, нима доли; бяз них адно цемнота и галодная смерць…

Правицельство разагнало Думу. Яно гэтым ясна паказало, што не дасць народу ни зямли, ни праудзивае свабоды.