Старонка:Наша Доля1.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Цана асобнаго нумэру 5 кап. (10 грошэй)

№ 1.

Вільня, 1 сенцября 1906 г.



Год I.

Наша Доля


першая белоруская газэта для вёсковаго и местоваго рабочаго народу.

ВЫХОДЗИЦЬ РАЗ У ТЫДЗЕНЬ РУСКИМИ И ПОЛЬСКИМИ ЛИТЕРАМИ.

Адрэс рэдакции и администрации: Вильня, Виленская вулица 32.


Цана: з перасылкаю и дастаукаю да хаты: на 1 год — 3 руб., на 6 месяцоў — 1 руб. 50 кап., на 3 мес. — 75 кап., на 1 мес. — 25 кап. Без дастауки и перасылки: на 1 год — 2 р. 40 к., на 6 мес. — 1 р. 20 к., на, 3 мес. — 60 кап., на 1 мес. — 20. кап. За границою: на 1 год — 4 руб., на 6 мес. — 2 р., на 3 мес. — 1 руб. Перамена адрэсу — 20 кап.

АБЪЯУЛЕННЯ прыймаюцця на паследняй страницы 20 кап. за липейку пэтиту:

Рукапісы и карэспандэнции, присыланыя у Рэдакцию, мусяць быць чытэльна написаны з фамильею и адрэсомъ таго, хто яе присылае. Адрэсъ тольки для ведама Рэдакции.


Наш палетак.


Наш палетак памиж межау,
З-за каторых цвяце збожа;
А наш скравак штось залежау,
Наш загон зысци ня можэ.
Ци то глеба да ничога?
Ци то руки у нас слабые,
Што ня маем й зерня свога,
Што мы ходзим як сляпые?
Глеба чорна, у руках сила,
Тольки нашых гаратаяу
Некасць мара усё звадзила,
Гэн замежы, да выраяў…
Наш сявец не раз там кидау
Залатое, зерне з жмений,
Ён не раз там паёны выдау.
А у нас расли камени.
Наш палётак негараны,
Палынами цвяце нива.
Нука, братцы, кумы, сваты,
Да работы станьма жыва!
Хто гараци добра зможэ,
Хто разоры скоро ладзиць,
Хто шчасливе сее збожа,
Хто гароды добра вадзиць
Жыво, жыво за работу
Без аглядки хто што можэ.
Усе роуны без расчоту
Усих праца будзе згожа!

Мацей Крапиука.


Да чытацелёу.

Прачхнуўся з цяжкаго сну народ, падняуся як рэка на вясну за вяликае дзело свабоды и лепшае доли. Тольки з пад стрэхи цёмное хаты мужыка беларуса як дауней, як сотні гадоу таму назад веець холадом магильнаго сну. Там нядоля, цямнота и голад, яго прадауные вороги, звили бабе крэпкое гняздо, разраслися, распладзилися. Бывали таки и гэтакіе минуты у гисторыи апошних гадоу, што прасыпауся и беларус.

Галодны и ціомны, будзіўся ён з цяжкаго сну и дзивавауся, и слухау як з далёкаго свету з усих старон ляцели да яго развалиушаеся хаты радосные весьці, аб зямли, аб сва-