Старонка:Нацыя як прадмет навуковага вывучэньня.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ма выступаюць у ролі інжынэраў суспольнага будаўніцтва, ствараюць культурныя, гаспадарчыя і палітычныя, арганізацыі. Хай сабе кожны цярэбіць сваю дзялянку, хай воль­на працуе ў якой сабе хоча арганізацыі, але усе павін ны мець адну супольную мэту, якая, нібы закон прыроды, вызначае шляхі і спосабы іх дзейнасьці. Мэта гэта - са­мастойнае існаваньне таго народнага суспольства, члена­мі якога яны зьяўляюцца.

Можа быць вагромністае мноства розных спосабаў сама­арганізацыі, розных формаў арганізацыі - гэта залежыць ад сацыяльнае структуры таго ці іншага народу. Але ёсьць адна ўнівэрсальная форма арганізацыі, якая найбольш забясьпечывае самастойнае існаваньне суспольства; гэта ўсеагульная форма арганізацыі - дзяржава.

Дзяржава ёсьць няўхільная форма арганізацыі кожнага суспольства. Толькі праз самастойную дзяржаву суспольства дасягае ўзвышша свае культурнае, гаспадарчае і палітычнае самаарганізацыі; толькі праз самастойную дзяржаву народ-суспольства абяртаецца ў нацыю і здабывае сабе роўнапраўнае мейсца ў сыстэме міжнародных узаемаадношаньняў.

* * *

Нацыя і дзяржава ёсьць неразлучныя паняцьці. Як нельга ўявіць рэч без яе вонкавай Формы, гэтак і нацыю без яе дзяржавы. Кожная нацыя мае быць дзяржаваю, а ко­жная дзяржава нацыянальнаю! У гэтым сэнсе маем разумець і прызнаньне права нацыяў на вольнае самаазначэньне. Пасьлядоўнае і бескампрамісовае зьдзейсьненьне права нацыяў на вольнае самаазначэньне — гэта стварэньне са­мастойных нацыянальных дзяржаваў.

Няма ніякага сумліву, што з правядзеньнем у жыцьцё азначанага пастуляту, няўхільна павінны зьнікнуць шматнацыянальныя дзяржавы. Перад апошнімі паўстаюць дзьве дылемы, два гістарычна-нямінуючыя шляхі, - або ператварыцца ў вольны саюз вольных народаў, або - зьнікнуць з гістарычнае сцэны. У гэтым кірунку і разьвіваецца пра­цэс гістарычнага поступу. Народ, які імкнецца да свае волі і дзяржаўнае самастойнасьці, раней ці пазьней да­сягае свае мэты; будзе вольным і дзяржаўна самастойным народам. А дзяржаўны народ — нацыянальнае суспольства, нацыя.

* * *

Узьнікае пытаньне: калі дзяржава ёсьць няўхільнай формай арганізацыі нацыянальнага суспольства, дык як магчыма існаваньне недзяржаўных нацый? Ці можна ўва­жаць за нацыю той народ, які ня мае сваёй самастойнай дзяржавы? У чым, уласна, палягае крытэрый азначэньня нацыі?

Адзіным пэўным крытэрыем для азначэньня нацыі зьяў­ляецца сьведамасьць народных мас у патрэбнасьці стварэньня самастойнае дзяржавы, што, у свой чарод, зьяў