Старонка:Нацыя як прадмет навуковага вывучэньня.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паміж імі адбываюцца злучэньні і аб'еднаньні, у кожнага ёсьць і імкненьні да гэтага. Аднак імкненьні да злучэнь­няў адбываюцца ня толькі дзеля падобнасьці, але і дзе­ля ўзаемнае карысьці; паміж сваімі людзьмі існуе ўзаем­ная зацікаўленасьць: у бядзе свой свайму хутчэй дапа­можа, чымся чужому. З гэтуль вынікае супольная радасьць і гора, супольны лад і склад жыцьця - жыцьцёвы стыль. Большая ці меншая грамада людзей, якія маюць супольны лад і склад жыцьця, ёсьць каляктыў, жывая каляктыўная асабістасьць, грамада - адзін вялікі чалавек. Гэта каляктыўная асабістасьць - грамада - завецца народам.

Агульна ведама, што людзі, якія маюць супольную жы­цьцёвую зацікаўленасьць, уваходзяць паміж сабою ў ста­лыя стыкі і ўва ўзаемаадношаньні. Гэта асабліва яскрава выяўляецца ў часы якой-небудзь небясьпекі, калі навіса­е чорная здань пагрозы супольнай зацікаўленасьці. Узьнікае трывалая сувязь узаемачыннасьці, калі паступоўваньне адных знаходзіцца ў функцыянальнай залежнасьці ад паступоўваньня іншых. Ствараюцца першыя падваліны сама­арганізацыі: узгодненая дзейнасьць усіх на карысьць усіх.

Супольная жыцьцёвая зацікаўленнасьць зьяўляецца га­лоўным чыньнікам усуспольненя. Гэта ёсьць магутная сіла, якая народ ператварае ў арганізаванае суспольства. Але кожная арганізацыя - наўмысная і ўсьвядомленая мэ­тазгодная дзейнасьць. Мэта вызначае і спосаб дзейнась­ці. Усьвядомленьне ўсенароднай жыцьцёвай зацікаўленасьці - гаспадарчых, культурных і палітычных падвалін існаваньня народнага суспольства, стаўляньне мэтаў яго будучыні - азначае ўзьнік нацыянальнай сьведамасьці.

Арганізаваны і сябеведамы народ ёсьць нацыя.

* * *

Праблема нацыі - гэта ёсьць праблема арганізацыі. Калі існуе ўсенародная арганізацыя, дык існуе і нацыя, а няма ўсенароднай арганізацыі, дык няма і нацыі.

Але хто стварае ўсенародную арганізацыю, хто творыць нацыю?

Каб адказаць на гэтыя пытаньні, трэ мець на ўвазе рознасьць паняцьцяў: народ і нацыя. Рознасьць гэта па­лягае ў тым, што народ есьць этнічнае зьявішча, этнос, што родзіцца і памірае, род-на-род, а нацыя — суспольнае зьявішча, што творыцца і занікае. Народ - прырод­нае грамадзтва, а нацыя - культурнае суспольства. У жы­цьці народа пераважае інстыктыўная чыннасьць, а ў жыць­ці -нацыі - наўмысная і ўсьвядомленая дзейнасьць.

Мы кажам: народ ператвараецца ў нацыю. Але хто тво­рыць нацыю: безназоўныя грамады, ці сябепэўныя адзінкі? Нацыю твораць усе тыя актыўныя і сябеведамыя адзінкі, што сьвядома прыймаюць чынны ўдзел у агульным працэсе ўсенароднага ўсуспольненя. У аднолькавай меры твораць нацыю сяляне, работнікі, інтэлігэнцыя, калі яны сьвядо