Старонка:Нацыя як прадмет навуковага вывучэньня.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляецца канкрэтным выяўленьнем жыцьцёвай зацікаўленасьці народнага арганізму. Толькі той народ можна ўважаць за нацыю, які ўжо мае, або імкнецца мець, сваю дзяржа­ву. Народ, які яшчэ ня мае жаданьняў мець сваю дзяржаўную арганізацыю, ня ёсьць нацыяй.

Сьведамасьць патрэбнасьці ў стварэньні самастойнае дзяржавы, як і кожны стан сьведамасьці індывідуўму або каляктыву, выяўляецца ў дзейнасьці, дзяржаўныя нацыі імкнуцца ўтрымаць і замацаваць самастойную дзяржаву, а нацыі недзяржаўныя - стварыць сваю самастойную дзяржаву. Розьніца палягае ня ў большай ці меншай нацыяна­льнай сьведамасьці, а ў арганізаванасьці і тэхнічнай магчымасьці рэалізацыі аднае і тае—ж самай мэты — мець самастойную дзяржаву.

З гэтага ясна, што ня гэтулькі сапраўднасьць, як уява зьяўляецца рухаючая сілаю нацыянальна-вызвальных рухаў, уява аб вольнай і самастойнай дзяржаве. Бязумоўна нашае ўяўленьне ўзьнікае з рэальнасьці, сапраўднасьці. І чым цямнейшай ёсьць гэтая сапраўднасьць, тым сьвятлейшыя, прамянісьцейшыя нашыя ўявы-імкненьні!

* * *

І так: што пазнаем, калі вывучаем нацыю?

Мы пазнаем вельмі складаную сувязь міждюдзкіх узаемаадносін - ад сябе і да сябе; пазнаем арганізацыю і самаарганізацыю народу, або, інакш кажучы, — пазнаем сацыятэхніку.

Дзеля гэтага, хто хоча ведаць што ёсьць нацыя, павінен навучыцца спасьцерагаць праявы жыцьця акружаючага нас асяродзьдзя, у першую чаргу, — навучыцца бачыць тыя ценькія сацыяльна-псыхічныя ніці, якія зьвязваюць народ у адно суцэльна-арганізаванае грамадзянства - суспольства.

Ня ў імглістым узвышшы фантастычных лятуценьняў трэ­ба шукаць нацыю, а ў рэальных міжлюдзкіх узаемаадносінах — у арганізацыі і самаарганізацыі народнага каляктыву!

Т.Г.