Старонка:Нацыя як прадмет навуковага вывучэньня.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

выяўляю пэўную суму жыцьцёвага досьведу. Я нешта перажыў, адчуў, перадумаў і ўсьвядоміў, каб змог, урэшце, сказаць "я - беларус". Гэтае "нешта" мною перажытае і ўсьвядомленае навучыла мяне адрозьніваць сябе ад іншых: ад палякаў, або, скажам, ад рускіх — ды прылучыць сябе да беларусаў. На ўласным досьведзе я навучыўся быць беларусам. Цяпер я ведаю сваю нацыянальную прыналежнасьць, але раней, калі быў яшчэ малым хлапчуком, гэтага ня ведаў, бо ніхто мяне гэтаму не навучыў, не перадаваў мне свайго ўласнага, або чужога жыцьцёвага досьведу ў азначэньні нацыянальнае прыналежнасьці. Маё веданьне вынікае з майго досьведу. Ведаю, бо пазнаў і ўсьведаміў сябе, бо пазнаў і ўсьвядоміў праявы акружаючага сьвету, бо ўсьвядоміў свой жыцьцёвы досьвед. Гэтае сваё веданьне я перадаю іншым: другому, трэцяму, дзясятаму, а той кожны ізноў іншаму. Так у сапраўднасьці ўзнікае і нашае веданьне аб нацыянальнай прыналежнасьці: з свайго ўласнага або з чужога досьведу.

З досьведу мы навучаемся пазнаваць і сваю асабістасьць. Нацыя - гэта нашусьвядомлены досьвед. З досьведу і на досьведзе мы пазнаем нацыю. Дзеля гэтага нацыя ня ёсьць нешта надпачуцьцёвае, містычнае: нацыя ёсьць рэальнасьць.

* * *

Што ёсьць нацыя? Перш за ўсё гэта ёсьць слова. Як і кожнае слова, гэта ёсьць гукавы выраз поўнага псыхічнага стану. Гэта ёсьць выраз нейкага ўражаньня, адчуваньня, перажываньня, суджаньня, або, інакш кажучы, гэта ёсьць выраз пэўнага стану сьведамасьці. Мы ўсьведамляемо, што нешта існуе і гэтае нешта азначаем словам на­цыя. У кожным выпадку, калі мы кажам аб стане сьведамасьці, дык заўсёды маем на ўвазе тое, што ўсьведамляем, усьведамляемо канкрэтна-рэчаістае зьявішчэ. Навучаньне аб канкрэтным зьмесьце людзкой сьвядомасьці выключае супярэчна­сьці паміж асабістасьцю і акружаючым асяродзьдзем, па­між суб'ектывізмам і об’ектывізмам, бо нічога няма ў сь­вядомасьці індывідуўма, чаго-б ня было ў акружаючым яго асяродзьдзі.

Узьнікае пытаньне, калі і дзе мы сустракаемся з тым зьявішчам, якое называем словам нацыя?

Яшчэ ў раньнія дзіцячыя гады мы сустракаемся з тэю моваю, калі нашая родная маці, схіліўшыся над калыскаю, шэпча нам славы ласкі , навучае казаць першыя словы,-мама, тата. Сустракаемся з песьняй-калыханкай, з казкай, апавяданьнем пра дзіўны сьвет расьлін, жывёлы і людзей. А падрастаемо, навучаемся хадзіць і гаварыць, уваходзімо ў кола сямейных і радзінных узаемаадносін , уваходзімо у кола ўзаемаадносін акружаючага нас асяродзьдзя