Старонка:Нацыя як прадмет навуковага вывучэньня.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Што гэта значыць - навуковае вывучэньне нацыі?

Гэта азначае, што мы хочам пазнаць навуковую праўду аб нацыі, хочам выкрыць і выявіць усе тыя ўласьцівасьці і асаблівасьці, якія ў сукупнасьці ствараюць сваеасаблівы прадмет нашага пазнаньня - нацыю. Пры гэтым трэба прызнацца, што мы, бязумоўна, хочамо навуковую праўду выкарыстаць для нашых практычных мэтаў: мы хочамо выкрыць і выявіць тыя сілы, якія спрычыняюцца да ўзьніку нацыянальна-вызвальных рухаў, дзеля таго, каб у выніку навуковага веданьня іх мець змогу правідлова вызначыць шляхі і спосабы рэалізацыі гэтых рухаў.

Навука і жыцьцё, тэорыя і практыка не зьяўляюцца для нас нейкімі працілежнасьцямі, але злучаюцца ў адну пазнавальную суцэльнасьць: ведаць, каб дзейнічаць.

Але што значыць навуковая праўда? Дзе і як маем шу­каць навуковую праўду аб нацыі?

У нашым шуканьні праўды выходзімо з першапачаткавага веданьня: з пазнаньня рэчаў, прадметаў, з веданьня фактаў сапраўднасьці. Нават і найбольш абстрактныя па­няцьці, якія ўзьнікаюць ў нашай сьведамасьці, мы зводзім на першапачаткавае веданьне рэчаў.

З гісторыі падсобных галін людзкога веданьня мы чэрпаем перасьведчаньне, што навука вырастае з практычна­га веданьня, а практычнае веданьне з досьведу. Досьвед аснова навуковае праўды.

З досьведу мы пазнаем і сваю нацыянальную прыналежнасьць. Калі я кажу "я - беларус", дык гэтым сказам я