Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сабой характарную адзнаку эпохі ліквідацыі прыгоннай гаспадаркі, калі пад уплывам мацнеўшага капіталізму адбываўся распад патрыархальных асноў жыцьця наогул і патрыархальнай сям'і паасобку. На Беларусі, з прычыны слабога разьвіцьця у нас прамысловасьці, гэты распад адбываўся больш павольна, чым у іншых краінах; адсюль і ў Дуніна-Марцінкевіча мы знаходзім ня досыць выразныя адзнакі яго: намечана толькі слабая опозыцыя дзяцей дэспотызму патрыархальнай сям'і, але няма яшчэ рашучай барацьбы з гэтым деспотызмам... Асабліва яскравы продукт эпохі прадстаўляе сабой цэнтральная у комедыі фігура Сабковіча. Гэта - выхадзец з соцыяльных нізоў; маршалак характарызуе яго, як чалавека невядомага роду; усяго дваццаць год таму назад ён пасьвіў яшчэ быдла ў сваякоў, але потым усякімі крыўдамі і няпраўдамі ён набывае сабе багацьце і пралязае ў паны, дабіваецца ўжо шлюбу з дачкой радавітага шляхціца, патрабуе, каб называлі яго ясным панам. Па складу сваёй псыхікі Сабковіч аморальны тып: ён ашуканец, ня грэбуе нават крадзеным. Галоўны сродак здабываньня ім багацьця - гэта эксплёатацыя працы. Ён эксплëатуе беднага рамесьніка Мордку, забраўшы ў яго задатак у 6 рублёў і пасьля гэтага паставіўшы яму цяжэйшыя ўмовы працы. Агіднай зьяўляецца сцэна яго разьлічэньня з служанкай Марысяй: Марыся просіць выдаць ёй 18 рублёў умоўленай платы за год, але Сабковіч пачаў вылічаць ёй розныя штрафы; налічыў усяго 18 р. 60 к.; выходзіла, такім чынам, што служанка у дадатак да сваёй дармовай службы павінна была яшчэ даплаціць 60 кап.; - але тут Сабковіч выяўляе сваю "панскую ласку": "Я, маючы на ўвазе тваю шчырую службу, дарую табе гэтыя шесьцьдзесят капеек", кажа ён.

Вобраз Сабковіча знайшоў сабе суровую ацэнку ў артыкуле Янкі Купалы, які зьмешчан у Нашай Ніве" (1915 г., № 5). Вобраз, намалёваны Дуніным-Марцінкевічам, не здавальняе крытыка: Сабковіч - чалавек з народу і абрысованы такімі чорнымі фарбамі; крытыку жадалася-6 лепш бачыць на сцэне дарабковічаў духа. Мы павінны згадзіцца, што ў вобразе Сабковіча дана некаторае згушчэньне фарбаў, але па сваіх асноўных рысах гэты вобраз - рэальны тып свайго часу. "Насоўвалася на Расію нешта новае, грознае: прамыс-