Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

той час разбурацца. У малодшага пакаленьня ўжо пачынала абуджацца асоба, жаданьне жыць пасвойму, а не па старасьветчыне. Адэля крыху романтычная дзяўчына, якая з засмучэньнем гаворыць аб хутка праляцеўшых, салодкіх, залатых снох маладога уяўленьня"; адначасна яна жадае да некаторай ступені сваю волю проціпаставіць і бацькоў; пляны апошніх - выдаць яе замуж за Сабковіча - выклікаюць у ёй абурэньне: "гэтакім парадкам без мяне і маëй згоды на гэта, - кажа яна, - распараджаюцца маёй будучынай... Не, так ня будзе..." - дадае яна, топнуўшы нагой. Гэтак сама і Марыля Барычка выяўляе сваё "я"; яна не згаджаецца з замерам сваіх бацькоў выдаць яе замуж за багатага, але нялюбага яе сэрцу, старога Апанаса і, сьпяваючы з сваім каханым Пятруком дуэт, паміж іншым, абменьваецца з ім аднолькавымі думкамі. У адказ на словы Пятрука: "пераможам бацькоў дур, дый зажывом цераз чур", і яна сьпявае:

Як бацькі захочуць мусіць,
Я ні стану вельмі трусіць,
Загалашу са ўсіх сіл -
Апанас то мне ні міл.

Асоба дзяцей, такім чынам, крыху абуджана, яна пачынае ўжо вызваляцца з-пад сямейнага ўціску, але гэта абуджэньне яшчэ ня досыць моцнае; мы ня бачым тут контрдзеі, неабходнай у кожным сапраўды драматычным творы. У п'есе Марцінкевіча не характары разьвязваюць справу, а чысты выпадак. Шчасьце Адэлі ўладжвае маршалак. Гэты тыповы рэзонëр у духу комэдый XVIII ст. зьяўляецца добрым геніем сям'і Сакальніцкіх. Шчасьце Марылі гэтак сама куецца ў залежнасьці ад выпадку. Такім чынам, разьвязка у п'еce не выцякае з характараў дзеючых асоб; яна пабудавана выключна на надворных падзеях. "Залёты" - тыповая комедыя інтрыгі, а не комедыя характараў.

Вартасьць яе можна угледзець у некаторым соцыяльным зьмесьце. У той час, як у "Пінскай шляхце" сувязь з соцыяльна-політычнай дзейснасьцю эпохі слаба намячаецца толькі у некаторых карыкатурна-сатырычных намёках на бюрократычнае свавольства царскіх урадоўцаў, у "Залётах" гэта сувязь выступае больш выразна. Папершае, прадстаўлены ў п'есе індывідуалізм дзяцей, які пачаў абуджацца, уяўляе