Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так скардзіцца на свой лёс: "Ой бедныя-ж нашы галованькі. Што-ж гэта за дур напаў на бацькоў. П'яныя завязаліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоньня прыедзе ў ваколіцу найясьнейшая карона[1] на прасоку. У ім цэлае наша спасеньне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў, ды каб яны дазволілі нам жаніцца".

Аўтар, такім чынам, адразу ўводзіць нас іn medіas res, у самую сутнасьць дзеяньня. Сапраўды падзеі так і адбываюцца, як указвае Марыся: прыяжджае прыстаў Кручкоў, судзіць шляхцічаў, яны мірацца паміж сабою і даюць згоду на жаніцьбу дзяцей.

Сюжет п'есы не вызначаецца орыгінальнасьцю, ён вельмі зьбіты, але ня гледзячы на гэта комедыя мае свае вартасьці: яна досыць сцэнічна, мае ў сабе шмат гумару. Асабліва забаўнай зьяўляецца тут фігура старога дзявошніка Кутаргі, які, дажываючы ўжо шосты дзесятак, робіць залëты да семнаццацілетняй Марысі, мае замер жаніцца на ёй, і наконт будучыні пацяшае сябе рознымі прыпеўкамі, як, напр.,

Хто на старасьць парыскуе,
Той хоць, часам, бяду чуе.
А пры маладзенькай жонцы,
Пры руплівай гаспадарцы
Быць філезофам - то значыць:
Ня бач, што ня трэба бачыць...

На фоне романічнай інтрыгі добра паказана жыцьцё ваколічнай шляхты, яе ганарлівасьць, заўзятасьць, цемната і г. д. Апроч таго, ёсьць тут часткаю і грамадзкія мотывы. Аўтар добра выкпівае хабарніцтва маскоўскіх чыноўнікаў. Учынкі прыстава, які бярэ з усіх, і з вінных і з нявінных, уваскрашаюць перад намі стары рэжым з яго прыгнечаньнем асобы, бюрократычным свавольствам і нястрыманым драпежніцтвам урадоўцаў. У абмалёўцы суду, калі назначаецца кара ня толькі вінным, але нават і "всей прочай шляхце, каторая ня

  1. Станавы прыстаў.