Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

антыэстэтызм, але пры ўсім гэтым даная літаратура мае вялізарнае значэньне: яна рысуе нам не індывідуальныя характары, але побыт працоўных мас, рысуе рэальна, без усялякіх прыкрасаў, але гэты рэалізм абагрэты шчырым пачуцьцём і сур'ёзнасьцю думкі, якая шукала выйсьця з ненормальнага соцыяльнага тупіка.

У беларускай літаратуры, дзякуючы агульнай экономічнай і культурнай адсталасьці, плынь радыкальна-демократычнага народніцтва выявілася са значным спазьненьнем у 80-90 г. мінулага сталецьця, але праваднікі гэтай плыні загартоўваліся ў атмосфэры гэроічнай эпохі канца 60 і 70 г. г. Адсюль і беларуская літаратура набывае ўсе характарныя адзнакі народніцкага кірунку.


ДРАМАТЫЧНЫЯ ТВОРЫ ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА

Літаратурная дзейнасьць Дуніна-Марцінкевіча, якая пачалася ў 40 г. і скончылася ў 70 гадох мінулага сталецьця, належыць да дзьвюх соцыяльных эпох: вершаваныя апавяданьні яго зьявіліся ў эпоху прыгоннай гаспадаркі, драматычныя творы, апроч "Сялянкі", напісаны ўжо ў пару ліквідацыі паншчыны. Розначасовасьць у соцыолёгічных адносінах знаходзіць сабе паралель і ў літаратурнай двоістасьці творчасьці Марцінкевіча; калі яго апавяданьні зьяўляюцца тыповымі сантымэнтальнымі творамі, то творы драматычныя носяць на сабе больш выразную пячатку рэалістычнай манеры.

Такімі драматычнымі творамі зьяўляюцца ў Дуніна-Марцінкевіча: "Пінская шляхта" і "Залёты".

„Пінская шляхта" ўяўляе сабой аднаактавую невялічкую комедыю; напісана яна ў 1866 г., а ў друку зьявілася толькі ў 1918 г. (пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка). Комэдыя распрацоўвае вельмі пашыраны мотыў аб тым, як дзеці любяцца ў той час, калі бацькі сварацца паміж сабою. У самой экспозыцыі твору ўказваецца завязка інтрыгі і адначасна ўжо намячаецца і шчасьлівая разьвязка яе. Гэроіня Марыся тут