Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На шчочках кроў з малаком.
І вочкі блішчаць агнём...

Гэтак сама і ў "Стаўроўскіх дзядох" Кацярына

Расла, як тычынка, цьвіла, як каліна;
Бывала вочкам як на цябе гляне,
Нехаця сэрца твайго дастане:
Серабрысты голас, як у салавейка,
А гаспадарная, быццам муравейка;
Ціха, як авечка,—прыгожа, як краска.

Падобны вобраз усплывае і ў "Шчароўскіх дажынках", дзе мы чытаем пра Тадорку:

Кроў з малаком—яе шчочкі,
Моланьню блішчаць вочкі,
Спацьцішка, баш, як зіркне,
Сэрца молатам заб'ецца,
Не спазнаеш сам сябе.
Яна-ж чэсна, працавіта...

У творы "Купала":

Маладзенькая Агатка,
Як малінка, красна, гладка.

Аналёгічна схэматычнымі рысамі малююцца і адмоўныя персонажны:

...Мачыха яе (Касі) Параска,
Была, як гадзюка, злая, што крый божа...
Бывала ад сьвету як возьме брехаць,
Дый на Кацярынку стане вымышляць,
Хоць на сьмерць заплачся — нішто не паможа.
У бабы доч Мархва, як маці сярдзіта,
Брыдка, маўляў, ведзьма, горка, як асіна...

Брыдкім зьяўляецца вобраз аканома ў творы „Гапон":

Рыжы вусы аканома
Шчэцьцю ўверх паднялісь;
Зіркнуў скоса на Гапона.
Вочы кроўю залілісь.
Губы страшна пакрывіў.
Кнут у жмені аж трашчыць...

Так Дунін-Марцінкевіч малюе падфарбаванае і ідэалізаванае дабро: ён заўважае і зло жыцьця, але гэта зло толькі