Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пабежныя цені на агульным сьветлым фоне. Калі і парушаецца гармонія паміж моральнай вартасьцю чалавека і яго жыцьцёвым лёсам, то у такіх выпадках сам бог умешваецца у справы і ўстанаўляе гэтую гармонію. Зло ім караецца, а дабро узнагараджаецца. Такім чынам, у Дуніна-Марцінкевіча павярхоўны оптымізм цесна злучаны з рэлігійнасьцю. Гэроі ў творах беларускага пісьменьніка вызначаюцца пабожнасьцю: у радасьці і ў горы, нават у самых дробных выпадках жыцьця, яны заўжды зварачаюцца да бога, пакладаючы на яго ўсе свае надзеі. Улюбёны пэрсонаж Дуніна-Марцінкевіча—гэта прыгожая з выгляду і дабрачынная па сваіх моральных якасьцях вясковая дзяўчына-сірата; для яе адзіным абаронцам і протэктарам зьяўляецца бог, які, нарэшце, наладжвае яе долю і ўзнагараджае такім чынам модлы і надзеі. У "Гапоне" гэроіня за працай сьпявае пабожныя песьні:

Кацярына прыпявае:
Яна у добрай ахвоце
Хваліць бога пры рабоце...

Пад пару ёй і яе суджаны:

Гапон наш мундзір надзеў;
Шчыра ўздыхнуу да бога...

Кася у "Стаўроўскіх дзядох", праліваючы сьлёзы з сіненькіх вочак, горача моліцца за свою маці-нябожчыцу. Дзед Ананія, перш чым расказаць якое-небудзь апавяданьне, лічыць сваім абавязкам перахрысьціцца і прашаптаць пацеры, наўчаючы "ўсяка дзела ад бога пачаць".

Такім чынам, у вершаваных апавяданьнях Дуніна-Марцінкевіча яскрава выяўляюцца саладкавата-сьлязьлівая пачуцьцёвасьць, моральны дыдактызм, прыём ігры контрастаў пры пабудове вобразаў і павярхоўны оптымізм на рэлігійнай аснове—рысы, якія набліжаюць яго творчасьць да творчасьці сантыменталістых. Падобна да іх, і беларускі аўтар ня столькі аналізуе факты жыцьця, колькі падганяе іх пад гатовы шаблён моральна рэлігійнага шляхецкага ідэалу.

У тых выпадках, калі Дунін-Марцінкевіч адступае ад гэтага шаблёну, фарбы ў яго робяцца больш сакавітымі і яскравымі. Лепшымі малюнкамі ў яго творах зьяўляюцца