Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У "Вечарніцах" апавядальнік Анані льле сьлёзы бяз усякага поваду:

Старычок цішком сядзеў
На ўзлокатках, ля стала,
На дружынку іон глядзеў,
Па шчочках сьлёзка цякла.

Перш, чым расказаць вясёлы жарт пра Зьмітра, "Стары абцёр сьлёзку белым рукавом". У тым-жа творы, у разьдзеле "Стаўроўскія дзяды", чытаем:

З зарой Кацярынка ў той дзень устала,
Беленькае лічка ў руч'ю скупала,
І з сіненькіх вочак стала сьлёзкі ліць.

Там-жа гаворыцца пра Віта, што ён, назіраючы спатканьне князя Грамабоя пасьля перамогі, — "радасну сьлёзку" кулаком абцёр"... Грамабой, у сваю чаргу, пры спатканьні "аж расплакаўся, з Вітам ён абняўся". Ідучы да князя, "спужалася Кася, сьлёзкамі заплакала". У "Шчароўскіх дажынках" у Тадоркі "з сіненькіх вочак лілісь сьлёзкі горкі". У творы „Купала" горка плача на спатканьні з пісарам Агатка:

Вось, маўляў, асінка ўся затраслася,
Уздыхнула цяжка, заламала рукі,
Горкімі сьлязамі тут-жа залілася.

Гэтак усюды ў Дуніна-Марцінкевіча цякуць сьлёзы цэлымі ручаямі: яго гэроі плачам выражаюць самыя рознастайныя эмоцыі—гора, радасьць, жах, рэлігійнасьць, узьнятасьць настрою пры ўрачыстых абставінах ды інш.

З творамі сантымэнталістых Дуніна-Марцінкевіча яднаюць яшчэ, апроч пачуцьцёвасьці, і некаторыя іншыя рысы.

У беларускага пісьменьніка заўважаецца выразны дыдактызм, у яго заўжды дабрачыннасьць атрымлівае нагароду, а хіба караецца. Па гэткай моральна-наўчальнай схэме цалкам разгарнаецца фабула "Гапона" і "Стаўроўскіх дзядоў". Першы твор—гэта беларуская "Памяла" ў мініатуры: падобна да таго, як у творы ангельскага сантыменталістага (Рычардсона) простая пакаёўка за сваю дабрачыннасьць робіцца буржуазнай паняй, і ў Дуніна-Марцінкевіча дабрачынная сялянская дзяўчына, гэтак сама пакаёўка, робіцца афіцэршай,