Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прасякнуты такім шчырым замілаваньнем да народнай творчасьці, Чачот робіцца старанным зьбіральнікам народных песьняў. Спачатку ён прыцягвае да гэтай справы нават і іншых асоб, пераважна знаёмых "паненак". Але потым ён пераконваецца, што гэта сур'ёзная праца зьбіраньня народных твораў абавязкова патрабуе асабовага ўдзелу і напружаньня, што дапамагальніцы яго мала надзейныя. З вялікім энтузіязмам ён сам аддаўся справе запісваньня народных твораў. У выніку яго працы зьявіліся "Pіosnkі wіeśnіacze", у 6 выпусках, якія выходзілі з 1837 па 1846 г. На правялікі жаль, у Чачота быў толькі романтычны энтузіязм зьбіральніка, але ня было для гэтага належнай навуковай падрыхтоўкі. У першых трох кніжках ім даюцца толькі польскія пераклады народных песьняў і насьледаваньні: "Я ня вельмі трымаўся орыгіналу, — наіўна заўважае ён, —але некаторыя песьні перакладзены даслоўна, другім я больш-менш блізка насьледваў".[1] Толькі ўжо ў чацьвертай кніжцы Чачот, пад уплывам крытыкі, даў нарэшце ўзоры, "першатворных" песьняў, г. зн. на іх сапраўднай беларускай мове. Але і пры адсутнасьці належнай навуковай падрыхтоўкі, Чачот часам выказвае некаторыя цікавыя думкі адносна народнай творчасьці. Напрыклад, ён зварачае ўвагу на асаблівасьці песеннага складу, робіць вывад аб старажытнасьці песьняў на падставе частага ўспамінаньня ў іх ракі Дуная, мора, вінаграду, лічыць патрэбным зазначыць мясцовасьць, дзе зроблены запіс, разумее сувязь песьні з абрадам, з гэтай прычыны кажа, што дзеля паўнаты назіраньня трэба адзначаць песьні і абрады. Нарэшце, Чачот значную ўвагу адводзіць беларускай мове, якую ён называе крывіцкай. У гэтых адносінах асаблівую цікавасьць прадстаўляе шостая кніжка. У прадмове да яе аўтар выказвае жаль, што за адсутнасьцю навуковых ведаў ён ня можа даць граматычна-гістарычны нарыс "крэвіцкай" мовы. Ставячы пытаньне аб мінулым мовы, Чачот успамінае, што на ёй пісаліся калісь офіцыяльныя акты, што ў яго час яшчэ на ёй любілі гаварыць нават і старыя паны. Поўнае вывучэньне гэтай мовы, на думку аўтара, будзе зроблена ў будучыне, калі які-небудзь падрых-

  1. Іbіd.