Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Далей абмалёўваюцца рэдактары часопісу "Пчала"—Булгарын і Грэч, якія таксама імкнуцца прабрацца на Парнас, успамінаюцца Міцкевіч, Пушкін, Каханоўскі і Гогаль, перад якімі ўвесь, "народ раздаўся на канцы", і якія "прашлі, як павы, на Парнас". Малюнак канчаецца такой агульнай увагай:

Ну, словам, многа тут народу
Сабралась лезьці на Парнас.
Былі паны, было і зброду,
Як часам і на сьвеце ў нас.

У гэтым малюнку зачэпліваецца, калі ня лічыць Каханоўскага, літаратурная рачаіснасьць 30 і 40 гадоў. Выдзяляюцца буйныя гэніі эпохі ў расійскай літаратуры (Пушкін, Гогаль) і польскай поэзіі (Міцкевіч). Яны па праву займаюць месца на Парнасе, але побач з імі сатырычна занатавана і розная бесталанная дробязь. Стрэлы сатыры асабліва накіроўваюцца супроць Булгарына. Нават надворны выгляд яго вельмі брыдкі:

Кароткі, тоўсты, як кабан,
Плюгавы, дужа некрасівы,
Крычыць, як ашалелы, пан.

Але самае галоўнае, надзвычайна тонка схоплена ў творы ўнутранае аблічча гэтага аўтара літаратурных пасквіляў. Булгарын імкнецца прабіцца на Парнас, пушчаючы ў ход лаянку і пагрозы; праціскаючыся сярод натоўпу, у якім адзін аднаму выпушчаюць кішкі, ён "з праміж іх пішчыць":

Па-малу, братцы! ня душыце
Мой фэльетон вы і „Пчалу",
Мяне-ж самога вы пусьціце
І не дзяржыце за палу!
А не, дык, да-душы, ў газэце
Я вас аблаю на ўвесь сьвет,
Як Гогаля у прошлым леце.

Элемэнт сатыры, такім чынам, у творы маецца, але ён уваходзіць сюды толькі эпізодычна, выключна ў абмалёўцы імкненьня трапіць на Парнас. Ва ўсіх іншых малюнках пераважае не сатыра, але досыць тонкі гумар. На фоне антычнай мітолёгіі ў жартаўлівых рысах сакавітымі фарбамі абмалёваны народны побыт. Маляўніча прадстаўлены знадвор-