Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі прыняць гэту зграбную схэму романтызму і дапасаваць яе да романтызму беларускага, дык выявіцца ўся яго павярхоўнасьць і вузкасьць. Індывідуалізм і унівэрсалізм зусім не знайшлі сабе водгуку у беларускім романтызьме, у ім можна заўважыць толькі некаторыя адзнакі романтычнага нацыяналізму: зацікаўленасьць беларускай народнасьцю у яе спэцыфічных праявах і асаблівае замілаваньне да народнай творчасьці. Перад намі, такім чынам, замест шырокай літаратурнай плыні—толькі выходзячая з гэтай плыні няглыбокая і вузкая ручайка, якая выявілася ў форме романтычнага народніцтва. Але і гэтая ручайка на паверхню беларускага літаратурнага жыцьця, якое толькі яшчэ адраджалася, выплыла з некаторым спазьненьнем. У той час, калі ў заходня-эўропейскіх літаратурах романтызм разьвіваецца ў канцы XVІІІ і першай чвэрці XІX в., асабліва ў 20 і 30 гадох яго, літаратурная дзейнасьць беларускіх романтытыкаў прыпадае на 40 гады. Узятыя ў хронолёгічным аспэкце беларускія романтыкі зьяўляюцца, такім чынам, толькі эпігонамі гэтага напрамку.

3 яшчэ вялікшым спазьненьнем выявілася на беларускай глебе сантымэнтальная манера падыходу да дзейснасьці.

Сантыменталізм, як вядома, зьявіўся ў XVІІІ ст. ў Ангельшчыне, як выражэньне сьветаадчуваньня новай клясы―прамысловай буржуазіі. У процілежнасьць сухой разумовасьці клясыцызму, які грунтаваўся на рацыяналізьме картэзіянства, новы напрамак высунуў культ пачуцьця, які выявіўся ў дзьвюх формах: у форме палкага пачуцьця (Sturm und Drang-Perіod) і ў форме супакойнай пачуцьцëвасьці яе мірных энтузіястаў (Стэрн, Рычардсон). Пачуцьцёвасьць, якая даходзіла да свайго роду гіпертрофіі сэрца, надворным шляхам выяўлялася ў здольнасьці праліваць сьлёзы. Гэта пачуцьцёвая сьлязьлівасьць — характарная адзнака сантымэнталістых. "Стэрн гаворыць аб захапленьні сьлязьмі, jоу of grіef, і сам ён плакаў над стрэчаны маслом і птушкай-вязьнем; Юнг адкрыў "філëзофію сьлёз", а сантымэнталістым працярэблены шлях: паліліся сьлёзы, зьявіўся дар сьлёз бяз смутку. Ідольфскія таямніцы (1794) М. У. Рэдкліф наводнены імі; гэроіня роману, Эмілія, ня можа бачыць месяца, чуць