Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беларуса, яго колёрытныя абрады, падае народныя песьні. паданьні, байкі і г. д.

Асаблівую каштоўнасьць у гэтым стасунку мае яго "Путешествие по Полесью и белорусскому краю" (1854-1855), дзе аўтар абмалёўвае сваю падарож ад Варшавы да Ігумена (Чэрвеня).

Але значна раней да вывучэньня беларускай народнасьці падыйшлі польскія дасьледчыкі і пісьменьнікі, прычым выдатную ролю ў абуджэньні цікавасьці да Беларусі яшчэ ў самым пачатку XІX в. адыграў Віленскі унівэрсытэт.

Моладзь таго часу, праўда, дзякуючы працы такіх польскіх патрыотаў, як Н. Чартарыскі, стаяўшы ў якасьці куратара на чале Віленскай вучэбнай акругі, Тадеуш Чацкі, Гуго Калантай,—выхоўвалася наогул у польскім напрамку; Віленскі унівэрсытэт у гэтых адносінах быў якраз асяродкам полёнізаванай беларускай інтэлігенцыі, але полёнізацыя тут злучалася з вялікай зацікаўленасьцю і да мясцовага краю — Беларусі.

Пры Віленскім унівэрсытэце існавалі розныя гурткі моладзі, якія побач з польскім патрыотычным кірункам мелі выразны краязнаўчы ўхіл. Такімі гурткамі былі "Шубраўцы" выдаваўшыя „Брукавыя ведамасьці" сатырычнага кірунку; організацыя "Філёматаў", заснаваная А. Міцкевічам, Янам Чачотам, Томашам Занам ды інш.; організацыя "Праменістых", потым "Філарэтаў". Краязнаўчы ўхіл яскрава быў выражаны ў дзейнасьці гэтых гурткоў. Напр., у статуце "Праменістых" было вызначана патрабаваньне― "жадаць дабра сваім адназемцам кожнага стану і ўсяму народу наогул, захоўваць карысныя звычаі сваіх продкаў, кахаць сваю прыродную мову і вучыцца ëй"; а такой прыроднай мовай для большасьці "Праменістых" была мова беларуская. У "Філарэтаў" нават існавала грунтоўна ўкладзеная інструкцыя; як зьбіраць матэрыялы па этнографіі і географіі Беларусі.

Мясцовы беларускі напрамак гурткоў быў настолькі яскрава выражаны, што Варшава, нарэшце, пачала выказваць сваё нездаваленьне. У гэтых адносінах характарным зьяўляецца "Ліст з Варшавы", зьмешчаны ў "Брукавых ведамасьцях" і падпісаны псэўдонімам "Варшаўскі прыяцель". У „лісьце" між іншым гаворыцца: "нават вашы прыхільнікі