Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бой амаль чысты аркуш. Гэты процэс культурнага заняпаду цягнецца і пасьля інкорпорацыі Беларусі ў склад Расійскай дзяржавы. Беларускі народ, як і даўней, ня меў сваёй інтэлігенцыі, якая перайшла ў польскі або расійскі лягер; беларуская мова, страціўшая яшчэ раней сваё дзяржаўнае і літаратурнае значэньне і зьведзеная на ступень толькі народнага дыалекту, "мужыцкай" гутаркі, прадоўжвала заставацца на гэтай ступені яшчэ і цяпер: і цяпер пры расійскім урадзе, яна, як "мужыцкая", процістаўлялася "панскім". мовам—польскай і рускай. Але цёмны і загнаны беларускі народ, праз вякі ўціску і зьдзеку, як нейкі сьвяшчэнны скарб, пранёс у непарушнасьці галоўныя свае нацыянальныя адзнакі: ён захаваў свой асаблівы бытавы і псыхічны ўклад, свае абрады, сваю творчасьць, галоўнае, сваю мову. У гэтай, вартай дзіву, жывучасьці беларускай народнасьці была зарука адраджэньня і беларускай культуры; адсюль выйшлі і першыя вяшчуны нацыянальнага паратунку.

Яшчэ ў пачатку XІX веку зьяўляюцца першыя парасткі культурна-нацыянальнага беларускага руху; гэтыя парасткі выходзяць з экономічнага і політычнага грунту тагачаснай Польшчы, Расіі і Беларусі.

Польшча, у канцы XVІІІ в. страціўшая сваю політычную самастойнасьць, у асобе сваіх патрыотаў песьціла мару аб аднаўленьні страчанай самастойнасьці. Але было ясна, што для гэтага політычнага і асабліва гаспадарчага будаўніцтва істотна канечнымі зьяўляюцца для Польшчы яе быўшыя "крэсы" і ў першую чаргу Беларусь. На падставе гэтай канечнасьці узьнікае зацікаўленасьць Беларусьсю з боку польскіх патрыотаў.. З другога боку, і Расія таксама імкнулася захаваць Беларусь, як сваю краіну; гэтага патрабавалі яе экономічныя і дзяржаўныя інтарэсы; выходзячы з такіх інтарэсаў, расійскія пісьменьнікі і вучоныя ў 40 і 50 гадох пачынаюць асабліва цікавіцца Беларусьсю; вывучэньнем яе займаюцца Кушын, Эгілеўскі, Кіркор, Шпілеўскі ды інш. Тая беларуская народнасьць, што захавалася дагэтуль, асабліва цікавіць гэтых дасьледчыкаў сваімі тыпова спэцыфічнымі адзнакамі побыту і псыхолёгіі. Напр., Шпілеўскі ў сваіх творах, якія прадстаўляюць сабой зьмяшэньне элемэнтаў навукова-этнографічных і бэлетрыстычных, апісвае побыт