Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Шубраўцаў) скардзяцца, што для палякаў вы пішаце пакітайску, што яны ня могуць разумець вас. Вы пішаце для Літвы, а не для Кароны. Вы клапоціцеся менш аб тым, ці разумее вас Варшава, абы толькі зразумелі вас Вільня ды Літва. Іншы раз вы паніжаеце ваш стыль, каб толькі зрабіцца даступнымі для усіх".

Асаблівую зацікаўленасьць Беларусьсю выяўлялі асобы з дробнай і сярэдняй шляхты; гэтыя пласты насельніцтва блізка стаялі да беларускага народу і яго быту, і ў іх зьяўлялася натуральнае імкненьне пазнаёміцца з носьбітам гэтага побыту. Проф. Ігнатоўскі правільна зазначае: "ён (Віленскі унівэрсытэт) канчаткова полёнізаваў дробную і сярэднюю беларускую шляхту. Але разам з тым унівэрсытэт абуджаў сярод гэтай самай шляхты цікавасьць да Беларусі і беларускай культуры. Ён выпушчаў піонераў беларускага руху. Беларускі рух стаў у неабходную сувязь з польскім адраджэнцкім рухам, бо Беларусь, на думку польскіх патрыотаў, уваходзіла ў склад Рэчы Посполітай ці проста, як провінцыя на ўсходніх граніцах, ці як аўтономная краіна".[1]

Ад зацікаўленасьці да беларуса і яго мовы, якая дыктавалася пэўнымі соцыяльна-політычнымі прычынамі, быў толькі адзін крок да спробаў пісьменства на гэтай мове ў мэтах, каб бліжэй падыйсьці да селяніна. І гэты крок быў зроблены ў самым пачатку XІX веку. Зацікаўленасьць Беларусьсю, якая зарадзілася ў нетрах польска-беларускай шляхты, была калыскай новай беларускай літаратуры.

Беларуская літаратура эпохі прыгоннай гаспадаркі зьяўляецца досыць аднастайнай у адносінах да зьместу ды ідэолёгічнага свайго напрамку. Па зьместу яна зьяўляецца народніцкай: у цэнтры яе стаіць вёска, селянін, як прадмет галоўнага інтарэсу яе пачынальнікаў; па ідэолёгіі гэта літаратура яскрава шляхецкая і ў большасьці сваіх твораў полёнофільская. Шлехецкі дух выяўляецца ў ёй парознаму: ён заўважаецца ў нахіле пасьмяяцца з селяніна, выставіць яго ў жартаўліва-комічным высьвятленьні; вызначаецца ён, далей, у ідэалізацыі панства і падфарбаваньні соцыяльна-клясавых адносін шляхты і сялянства, — замест трагічнай колізіі,

  1. İbіd, 37 стар.