Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рэчы Посполітай. Гэта эксплёатацыя ўсім сваім цяжарам лягла не на шляхту, але на іншыя групы насельніцтва, асабліва на працоўныя нізы.[1]

Знаходзячыся ва ўмовах бязьлітаснай эксплёатацыі, сялянства Беларусі, пры сваёй жудаснай беднасьці, апусьцілася блізка што да напоўжывёльнага стану. У надзвычайна сумных фарбах малююць яго ўсе тагачасныя крыніцы, асабліва мемуары сучасьнікаў. Мы абмяжуемся толькі двума сьвядоцтвамі розных кругабегаў. У канцы XVІІІ в. расійскі поэта Дзяржавін, атрымаўшы маёнтак у Невельскім павеце і добра знаёмы з Беларусьсю, так апісвае ў сваёй справаздачы ўраду стан прыгоннага беларускага селяніна. "Хотя жители ee (Белоруссии) и употребляют пушной или пополам с мякиной хлеб, покупая оный или брав в займы, но сие и в самые лучшие хлебородные годы обыкновенно в том краю бывает, особенно весной до жатвы. Другие пятую долю ржи с четыремя частями мякины мешают, а иные едят вареный щавель или из отрубей и выжимок вареную кислицу; при чем они по привычке и нужде в довольном равнодушии обретаются".[2]

Такім чынам беларускі селянін жыў звычайна ў голадзе; нават у часы ураджаю жывіўся ён рознымі сурогатамі замест жытняга хлеба. Прайшла палова веку, і ў 40 гадох ХІХ ст. вядомы акадэмік і статыстык Арсеньеў характарызуе стан беларускага селяніна амаль што ў такіх самых рысах, як і Дзяржавін у канцы ХVІІІ в.

„Дома крестьянские,—піша назіральнік,—здесь бедны, мрачны, без хозяйственных удобств, не отделены от жилья домашних скотов, крестьяне во многих местах не имеют даже порядочной, сытной пищи; хлеб их―смешение муки с непитательными растениями—так называемый пушной хлеб; платье и обувь крестьян не охраняют их достаточно от непогод и суровости воздуха, оттого видно всеобщее бессилье, уныние и бесчувственность ко всему; полевые орудия, ездовая сбруя и весь домашний скарб крестьянина-поразительная вывеска нищеты".[3]

  1. Ігнатоўскі, іbіd. стар. 8.
  2. Ігнатоўскі, іbіd. стар. 20.
  3. Довнар-Запольский, іbіd. стар. 7.