Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

была і маленькая аддушына. Канец XVІІІ в. і першая палова XІX в. ў Маскоўшчыне былі эпохай першапачатковага накапленьня капіталу. У гэтых умовах некаторая частка сялянства праўда, ня досыць вялікая, мела магчымасьць атрымліваць заработкі ў гарадох, там разьвіваюцца адхожыя промыслы, і нават зьяўляецца некаторае накапленьне капіталу, зьяўляецца сялянская фабрыка. Беларусь у гэтых адносінах знаходзіцца ў значна горшым становішчы. Яна ў даную пару прыгоннай гаспадаркі блізка што ня мела ўласнай прамысловасьці; выключэньнем зьяўляецца Гораднянскі раён, дзе, па ініцыятыве Тызенгаўзэна, зьявіўся цэлы шэраг фабрык, пераважна тэкстыльных; былі больш дробныя прадпрыемствы і ў некаторых іншых мясцох. Але, наогул кажучы, Беларусь у гэты час была вельмі бедная ў адносінах уласнага капіталу. Пры такіх умовах яна лёгка рабілася арэнай барацьбы двох суседніх капіталаў... У эпоху заняпаду Рэчы Посполітай якраз зараджалася польская прамысловасьць і польскі капітал. З другога боку, такая-ж зьява назіраецца далёка на ўсходзе, навокал Масквы і Пецярбургу. Калі пачалася эпоха разьдзелаў. Беларусь апынулася ў кляшчох абодвух вогнішчаў капіталізму, які толькі нараджаўся. Але сама яна была вельмі слаба натуральнымі рэсурсамі і капіталамі. Эпоха разьдзелаў на гаспадарцы Беларусі адбілася куды мацней, чым на гаспадарцы Польшчы, і Беларусь апынулася пад уплывам двох суседніх рынкаў. Да гэтага трэба дадаць прускую прамысловасьць, якая таксама нараджалася і якая ў сваю чаргу націскала на польскую.[1]

Беларусь, якая зьяўлялася арэнай барацьбы двох капіталаў, адначасна робіцца прадметам самай бязьлітаснай эксплëатацыі. Асабліва яскравай зьяўляецца фінансавая эксплёатацыя яе. У апошнія часы існаваньня Польшчы за поўгода яна ўкладала у польскі скарб 172.835 руб.; за палову 1774 г. Беларусь павінна была ўкласьці ў імпэрскі скарб 587.019 р., што ў год складае больш за мільён рублёў. Такім спосабам, пасьля далучэньня да Расіі, велічыня падаткаў на Беларусі ўзрасла блізка што ў 6 раз.

Фінансавая эксплуатацыя, якой падлягала Беларусь у новым становішчы, была куды большая, чым у складзе

  1. Довнар-Запольский, іbіd. 3-4 стар.