Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такія жудасныя экономічныя ўмовы, натуральна, цягнулі за сабой фізычнае выраджэньне беларускай вёскі; прыгоннае сялянства давала паступова зьмяншэньне сваёй колькасьці замест росту. Інстынкт самазахаваньня кідае яго на шлях барацьбы супроць паноў. Зразумела, што форма організаванай барацьбы была для яго недаступна, і яно выяўляе сваю волю да жыцьця ў форме бунтаў. Накіраваныя супраць панскай эксплëатацыі, сялянскія бунты ў 1796 і 1797 г. г., пракаціліся па ўсёй Беларусі; асабліва моцнымі яны былі ў Полацкай провінцыі. Другая, асабліва моцная, хваля бунтаў пракацілася ў часы вайны 1812 г. Сярод сялянства сталі пашырацца чуткі, што прыгон ужо скасаваны Наполеонам, які сапраўды часта выказваўся а сваім намеры вызваліць селяніна ад прыгону; апроч таго, і францускія салдаты вельмі часта падбухторвалі сялян супраць паноў. Проф. Пічэта так характарызуе гэтую хвалю бунтаў. "Рабункі, забойствы, падпальваньне дамоў—звычайныя формы протэсту. Побач з гэтым, нездаволеныя сяляне рабавалі хлебныя сьвірны, забіралі сабе маемасьць. Такога роду бунты былі распаўсюджаны ў Менскай губэрні. Падобныя бунты быліі ў другіх губэрнях".[1]

Паўстаньні сялян супраць паноў адбываюцца і пазьней, у працягу Мікалаеўскай эпохі яны — звычайная зьява. За часы Мікалаеўскага цараваньня вынікла па прыблізнаму падліку 650 паўстаньняў, што ў сярэднім дае на год больш 20 паўстаньняў. Але тыпова тое, што лік паўстаньняў раскладаецца па гадох не роўнамерна, а прогрэсыўна ўзрастае. У 1826 г. налічвалася 85 сялянскіх паўстаньняў, а ў 1845 г. яны дайшлі да лічбы 207. Лёкальныя, спорадычныя паўстаньні ў 1854 і 1855 г.г. перайшлі ў масавае паўстаньне ў сувязі з чуткамі, што хто запішацца ў апалчэньне, той будзе мець волю".[2] Менскі губарнатар таго часу Допэльмайер у сваім абежніку на імя павятовых маршалкаў піша, што "у губэрні амаль што ўсюды існуюць нейкія варожыя адносіны сялян да іх уласьнікаў": ён констатуе далей "страшэнныя і неаднакроць зробленыя забойствы ўласьнікаў сваімі сялянамі". Сапраўды вельмі часта бунты саправаджаліся за-

  1. В. И. Пичета. История крестьянских волнений в России", Минск, 1923 г., стар. 76.
  2. Ігнатоўскі, іbіd. стар. 94.