Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ліць сваю аўдыторыю агнём рэвалюцыі. Вершы першага зборніка, гэта публіцыстыка, прыкрытая нязграбнымі рытмамі. У другім зборніку стыль яскрава эмоцыянальны; ён пярэсьціцца ласкавымі эпітэтамі, пяшчотнымі мэтафорамі і сакавітымі параўнаньнямі: у гэтых стылістычных сродках выяўляецца пяшчотна-ідылічны настрой пясьняркі. У апавяданьнях яе паасобныя часткі прадстаўляюць сабой узоры музычна-рытмічнай прозы, бо ў такой лірычнай форме лягчэй за ўсё выказаць скаргі хваравітай душы; у падобнай форме, напр., Новаліс у сваіх "Гімнах ночы" вылівае романтычны смутак сваёй душы, Тургенеў у сваіх "Стихотворениях в прозе" разьбівае ілюзіі чалавечага жыцьця і поглядам мрачнага пэсымістага акідае сьветабудову.

У зьмене настрояу Цёткі, якой адпавядае зьмена знадворнай формы яе творчасьці, можна заўважыць пэўную законамернасьць. Уздым рэволюцыйнай хвалі ў 1905 г. спараджае адпаведны настрой сугучнасьці і ў поэзіі беларускай пясьняркі. Мутныя плыні рэакцыі, якая затапіла сабой першую рэволюцыю, адкідаюць ад сябе мрачныя цені і ў душу Цёткі. Распад асобы, адрыў яе ад колектыву, якія наглядаюцца заўжды ў эпохі бесчасоўя, спараджаюць у поэтэсы настроі гамлетызму з яго рэфлексыяй і цяжкой мэлянхоліяй. Бадзёры вокліч "мы сіла, мы права" — вокліч, які кінуты Цёткай у першым нумары "Нашай Долі", у якім сконцэнтравалася воля мас, у часы рэакцыі замяняецца ў яе маркотнымі нотамі ныцьця і шкадаваньня па асабістых уцехах. Гордая арліца, узьмятнуўшая сваімі скрыдламі ў блакітную высь рэволюцыйнага ідэалу, абарачаецца, нарэшце, у нудную чайку, якая стогне і енчыць перад бурай...

ЯДВІГІН Ш. (АНТОН ЛЯВİЦKİ)

Лепшымі крыніцамі біографіі Ядвігіна Ш. зьяўляюцца пасьмертныя ўспаміны аб пісьменьніку Ванды Лёсік і Бадуновай.[1]

  1. Часопіс Адраджэньне*, Менск, 1922 г., стар. 265-272.