Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

інтарэсы вясковага люду і адбуджаць яго сьвядомасьць. Ня гледзячы на такія скромныя задачы, "Наша Доля" выклікала перасьледваньне з боку ўлады. З першых шасьці нумароў 5 было конфіскавана, а на шостым яна зусім была забаронена. Замест забароненай "Нашай Долі" ў лістападзе таго-ж 1906 году пачала выходзіць газэта "Наша Ніва". „Увакол новай газэты,—кажа професар Ігнатоўскі, — згуртаваліся ранейшыя культурнікі з дадаткам новых, больш правых элемэнтаў. Дзякуючы гэтаму, новая газэта была правейшаю за "Нашу Долю". З клясавым кірункам яна зусім парвала і стала на грунт адзінага нацыянальнага фронту.[1] Свае мэты газэта вызначыла ў першым нумары ў такіх словах: "Ня думайце, што мы хочам служыць толькі ці паном, ці адным мужыком. Не, ніколі не. Мы будзем служыць усяму беларускаму пакрыўджанаму народу; пастараемся быць люстрам жыцьця, каб ад нас, як ад люстра, сьвет падаў у цёмнасьць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што ня ведаюць, хто яны ёсьць, зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы і памаглі нам у нашай рабоце".[2]

"Наша Ніва", такім чынам, выразна стаяла на пляцформе лібэральнага нацыянал-демократызму, але часам газэта зыходзіла з гэтай позыцыі і станавілася на шлях абароны вясковай беднаты, рабілася сялянскай газэтай. Гэтым тлумачыцца факт популярнасьці "Нашай Нівы" сярод вясковага жыхарства. За першыя тры гады свайго існаваньня газэта атрымала 960 корэспондэнцый з 489 вёсак, надрукавала 246 вершаў 61 песьняра і 91 апавяданьне 36 аўтараў".[3]

Вялікую ролю адыграла "Наша Ніва" і ў разьвіцьці беларускай літаратуры, у справе групаваньня навокал сябе і выхаваньня новых літаратурных сіл.

Буралом першай рэволюцыі глыбака ўскалыхнуў беларускае народнае мора, на паверхню якога выходзіць шмат талентаў-самародкаў з розных соцыяльных колаў. Тут ёсьць і выхадцы з абяднелай засьцянковай шляхты (Каганец, Цётка Ядвігін Ш., Янка Купала, Альберт Паўловіч), прадстаўнікі сялянства (Якуб Колас, Язэп Лёсік, Максім Гарэцкі ды інш.)

  1. Op. cіt. стар. 215.
  2. Ігнатоўскі, іbіdem.
  3. Іbіdem, стар. 218.