Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вёсцы новы ўціск кулака, заможнага селяніна; гэты ўціск вялікім цяжарам кладзецца на плечы бедняка; у вёсцы абвастраюцца соцыяльныя супярэчнасьці; адначасна з ростам кулацтва разьвіваецца процес паўпэрызацыі вёскі; разам з кулаком расьце і вясковы пролетары батрак; найбольш энэргічныя сілы вёскі ідуць на дальнія заработкі, імкнуцца ў гарады.

У гарадох і мястэчках у галіне прамысловасьці таксама адбываюцца вялікія зрухі; Беларусь відавочна становіцца на шлях індустрыялізацыі, расьце і ў нас адносна буйная прамысловасьць: гэта нарастаньне ў процантах к 1866 г. можна прадставіць у наступных лічбах:

Колькасьць фабрык Сума вытворчасьці Лік рабочых
1866 г. 100 100 100
1882 г. 92 152 110
1897 г. 69 308 248
1908 г. 48 420 264

Такім чынам, процэс пранікненьня капіталу на Беларусь меў сваімі вынікамі соцыяльныя супярэчнасьці як на вёсцы, так і ў горадзе і ў мястэчку; на вёсцы ва ўсёй сваёй вастрыні паўставала аграрнае пытаньне, у горадзе і мястэчку-рабочае пытаньне.

Апроч таго, трэцім фактарам рэволюцыі на Беларусі быў нацыянальны ўціск, які моцна адчуваўся, дзякуючы русыфікатарскай політыцы расійскага самаўладзтва. Мы бачым, што розныя політычныя партыі, якія засноўваліся на Беларусі і бралі на сябе організацыю рэволюцыйных сіл у нашай краіне ("Беларуская Соцыялістычная Грамада", "Рас. Соц.-Дэм. Рабочая партыя", Польская Соцыялістычная Партыя, "Бунд" і інш.) сваёй мэтай ставілі ня толькі соцыяльнае, але і нацыянальнае вызваленьне працоўных мас Беларусі.

Ідэі соцыяльнага і нацыянальнага вызваленьня выказваліся і ў друку. Рэволюцыя спараджае друк на беларускай мове. Першая легальная беларуская газета "Наша доля" была заснавана ў Вільні ў верасьні 1906 году. Кіраўнікамі газэты былі члены Цэнтральнага Камітэту Беларускай Соцыялістычнай Грамады-Антон і Іван Луцкевічы і Вацлаў Іваноўскі. Апроч таго, у газэце бралі ўдзел Уласаў, Янка Купала, Якуб Колас ды інш. Газэта ставіла сваёй задачай абараняць