Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чэньне мы бачым ужо ў вершы "Калыханка"; тут панства разглядаецца ня толькі ў аспэкце нацыянальным, як рэнэгацтва, але і ў аспэкце соцыяльным, як кляса, што грунтуецца на эксплëатацыі. Адналькова разглядаецца панства і ў вершы "Ахвяра":

Маліся-ж, бабулька, да бога,
Каб я панам ніколі ня быў:
Не жадаў-бы чужога,
Сваё дзела, як трэба, рабіў...
Каб за край быў умерці гатоў,
Каб ня прагнуў айчызны чужых,
Каб я бога свайго не акпіў,
Каб ня зрадзіў за грошы свой люд,
Каб свайго я дабра не прапіў,
І ні за што ня меў чужы труд.

Апроч твораў, у якіх злучаюцца мотывы нацыянальныя і соцыяльныя, у Багушэвіча ёсьць шмат твораў, працятых выключна соцыяльным зьместам.

У вершах з соцыяльным зьместам Багушэвіч малюе два станы: паноў-эксплёататараў і прыгнятальнікаў, і сялян, якія пакутуюць ва ўмовах прыгнечаньня. У адным стане - багацьце, задаваленьне, у другім-беднасьць і цемра.

Адзін ходзе у саеце,
У золаце з плеч да ног,
А другому, каб прыкрыцца
Хоць анучай-велькі труд;
Ўвесь, як рэшата; сьвіціцца,
Адны латы, адзін бруд.
Адзін мае хатаў многа,
А вялікіх-касьцёл мой;
Ўвясьці-б тулы хоць бога.
І той-бы з іх не пайшоў.
У другога ў сьцяне дзюры,
Вецер ходзе, дым і сьнег;
Тут карова, сьвіньні, куры...
Тут пакута, тут і грэх...
Гэты хлеба і ня знае,
Толькі мяса ды пірог
І сабакам выкідае
Ўсё тое, што ня змог.
A той хлеб жуе з мякінай,
Хлебча квас ды лебяду.
Разам жывець і есьць з сьвінкай,
З канём разам п'ець ваду.