Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

новы энэргічны рытм для вуха, звыклага да павольных 4—5 — стопных ямбаў і харэяў. Есьць і новая сьвежая рыфмоўка, але ёсьць і старая зацяганая. Вобразы ўзяты ў большасьці з народнай, творчасьці:

«Сонца мые свае косы ў хвалях рэчкі срэбралітай»…
«трава б‘е паклоны касцом»…
«там не, хмары, ой, не градавыя»…

І калі на гэтыя, вобразы, глянуць ня вылучана з творчасьці, дык можна, ўбачыць, што яны не зьяўляюцца самамэтай, а сродкам пры разьвіцьці тае, ці іншае тэмы.

У зборніку зьмешчаны два апавяданьні аднаго аўтара: «З перажытых год» і «Гой». Відаць мала празаікаў ў філіі. Абодва апавяданьні хаваюць у сабе рэалізм, праўдзівасьць жыцьця. У апавяданьні «З перажытых год» аўтар такімі яскравымі фарбамі абмалёўвае голад, што жахі яго паўстаюць перад чытачам як жывыя. Роўны прыгожы стыль апавяданьняў, добрая мастацкая апрацоўка надаюць яшчэ больш вартасьці ім.

Апавяданьне «Гой» больш адпавядае нашай сучаснасьці, бо аўтар узяў тэму з жыцьця Беларусі і разьвязвае цікавае пытаньне, — перажыткаў нацыянальнага антаганізму, спадчыны царызму. У апавяданьні яскрава паказана, што няроўнасьць паміж людзьмі грунтуецца не на нацыянальнай глебе, а на сацыяльнай, што «новыя годы лечаць жыцьцё, зажыўляюць мінулага раны»… Гэта кожны з чытачоў і выносіць з апавяданьня.

Неяк не да месца ў гэтым зборніку аддзел «Аб усім». Псуюць уражаньне ад усяго зборніку газэтныя фэльлетонныя агітацыйныя малюнкі.

Зборнік прадстаўляе вялікую каштоўнасьць для беларускае мастацкае літаратуры і дае ўпэўненасьць, шго уздым на нізіны не пакоціцца.

Гр.

С. ХУРСІК. «Першы паўстанак». Апавяданьні.

Выданьне Ц. Б. «Маладняка». Менск. 1925 г. 64 стар. цана 20 кап.

Два гады, як выйшла ў сьвет кніжка маладнякоўца С. Хурсіка, у якой зьмешчаны два апавяданьні «Адам Залес» і «Вырвалася».

Гэрой апавяданьня — Адам Залес расказвае сваю гісторыю. Аўтар нібы, запісаў прамову пра сябе лішняга ў нашыя часы чалавека, адарванага ад жыцьця. Такая пабудоўка апавяданьня.

Гэрой апавядае шчыра пра сябе і гэта шчырасьць здольна захапіць чытача.

Адам Залес тыпізуе сабой выхадца з бедных сялян, які пражыў дні свайго юнацтва ў горадзе, вмхоўваючыся ў старой гімназіі, парваўшы з працай, не прыстасаваўшыся да жыцьця. У часы гострае клясавае барацьбы Залес, атручаны умовамі свайго жыцьця, надзеўшы пагоны, вядзе барацьбу супроць рэвалюцыйных рабочых і сялян.

выхоўваючысяПасьля Залес перайшоў да