Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кнігапіс.

«УЗДЫМ», літаратурны зборнік Бабруйскай філіі «МАЛАДНЯКА».

Выб. Бабр. акр. філіі «Маладняка» 1926 г. ц. 50 кап.

Беларуская мастацкая літаратура ўключыла ў сябе яшчэ адну кніжку, калектыўны літ. зборнік Бабруйскай філіі «Маладняка»

Зборнік на 100 стар. зьмяшчае ў сабе 2 артыкулы, 2 апавяданьні, 25 вершаў і аддзел «Аб усім».

Кніжка выдадзена прыгожа і абмылкі, зробленыя ў часе набору вынесены ў канцы, што гаворыць аб уважлівасьці да сваёй працы.

Першае, што кідаецца ў вочы — гэта бадзёры маладнякоўскі настрой у творчасьці ўдзельнікаў зборніку.

Івашын гаворыць:

Ня стрымаць,
Ня спыніць
Нас сягоньня
У нашай працы
Мяцежна — разгоннай!

Імкненьне працаваць для працоўных, разам з працоўнымі — відаць з усяго зборніку. Бо паэты, ня толькі паэты, а й барацьбіты за калектыўнае жыцьцё, за заваёвы Кастрычніка. «Нашы сэрцы б‘юцца камсамолам і буяніць песьняй маладняцкай кроў», і калі «завеі завіхураць зьмеямі, пасягне хто ўкрасьці чырвань нашых дней, — кроў наша у жылах ой, не пасінее, яна стане толькі чырваней». (Суніца).

Перад намі вартаўнікі заваёў Кастрычніка, якія ў калектыве і разам з калектывам заклядаюць муры сацыялізку.

Хто яны, што выдалі зборнік? «я пясьняр малады, я сяла веснаход, дрывасек, і пастух, і араты!.. (Бужан) «Вясковы хлапец», які «думкі ў песьні свае выкладае», і гэтых песень «словы — стальны згартаваны клявец, голас — шум веснавейнага гаю» Гэтыя думкі, пералітыя ў песьні «пяюць аб сьветлай волі» (Хмель). Іх песьня — …«Звон, песьня вясковая» (Верас). Як бачыце, песьня вясковая, але па зьместу і настрою яна інакшая ад старых песень.

Сьвядомасьць клясавая нітуецца з сьвядомасьцю нацыянальнай — «І калі мяне спытаюць хтоты? — Адкажу з каханьнем «Беларус».

За зьместам у паэзіі шукаюць і формы, якія цесна нітуюцца паміж сабой. Якую-ж мастацкую, каштоўнасьць мае зборнік?

У рытму зьмешчаных вершаў перадалася нэрвовасьць жыцьця нашай эпохі — «ня стрымаць, ня спыніць нас сягоньня!»… У зборніку маюцца новыя мэтры і рытмы, — «няроўныя, сечаныя радкі»,