Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/207

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Ойча наш, князь наш! Мы грашылі перад табою.

„Ойча наш, князь наш! Знішч усіх тых, хто жадае нам шкоды.

„Ойча наш, князь наш! Адвядзі ад дзяцей завета твайго пошасці і меч, і голад, і няволю, і пагібель, і злоўчынкі.

„Ойча наш, князь наш! Учыні гэта ў памяць тых, хто згінуў за тваё імя святое. Атулі крыллямі літасці дзетак нашых кволых.

„Ойча наш, князь наш! Учыні гэта ў памяць тых, хто ў полымя і воду кідаўся дзеля праслаўлення імені твайго.

„Ойча наш, князь наш! Памсціся за пралітую кроў рабоў тваіх“.

Праз поўкруглыя вокны сінагогі на талесы льюцца жоўтыя струмені восеньскага сонца. Сонечныя плямы колеру пяску нагадваюць кавалкі пустыні, а багамолы — бездапаможных вандроўнікаў у бязводных мёртвых абшарах, засеянай дзе-ні-дзе белымі касцьмі людзей і вярблюдаў.

Кончыўшы маліцца, усе знімаюць талесы і кладуць іх, нібы дарагія музычныя струманты, у аксамітныя чахлы.

Бенцыян аглядае невялікае племя багамолаў, як гаспадар сваё стада, і крытычна шаруе сівой бародкай аб шырокія кляпы старой халаміды:

— Не ўсе прышлі.

На гэта Лейба Кантаровіч дае злоснае тлумачэнне: