Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кожны з гэтай тройкі валодае ўсімі тымі дастойнасцямі, што даюць яму права насіць ганаровую годнасць падрабіна.

Першы з іх — Лейба Кантаровіч — самы багаты гаспадар у мястэчку і самы вучоны ў рэлігійных справах.

Другі з іх — Бенцыян, дзядзька Левіна — паходзіць з Ерусалімскай касты жрацоў. Ён „койган[1]“, і ў кожную суботу бласлаўляе народ з узнятымі ўгару рукамі ў такой позе, нібы доіць нябесную карову.

Трэці з іх — местачковы разнік Сімха-Аба — можа быць падрабінам хаця-б таму, што рэжа жывёлу паводле рытуалу тых часоў, калі земляробам ізраільскай зямлі было забаронена самім рэзаць жывёлу, бо лепшыя часткі мяса жрацы павінны былі забіраць для бога. Жрацы былі заўсёды круглыя і тлустыя: употайку карміліся „трэфным“ мясам.

І слаўная тройка каганецкіх духоўнікаў выймае з ножнаў духоўныя мячы і апавяшчае агульны пост.

За дваццаць хвілін усе набожнікі мястэчка ўжо ў поўным зборы ў невялічкай сінагозе. Усе ў талесах — у белым адзенні старадаўніх аравійскіх пустэльнікаў — накінутых на галовах у выглядзе башлыкоў, спяваюць жалобнымі галасамі загавор-малітву, складзеную жрацамі ў часы Егіпта і Вавілона:

  1. Жрэц.