Перайсці да зместу

Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старыя козлы абмацвае, як дзяцей. Вясёлы віскат пілы. Халодная гладкая сталь старой карміліцы грэе яго пальцы шматгадовай ранейшай пяшчотай. Вось хто не здрадніца…

Сапе малая Агатка, задыхаецца. Ці-ж яе сілаю цягаць да козлаў такія палены?

— Ах ты… Памог бы, ды не бачу…

— Здужаю! Сама…

Звініць піла па-даўнейшаму. Рыжы Антось жмурыць вочы, як відушчы, і час, парваны вайною на дзве часткі, ён злучае ў адно сваёй памяццю. Працуе з Ляксейкай у лесе, а той раптам:

— Тата! Глядзі!

— Бачу… Зайчык…

Лезе піла глыбей у дрэва, грызе вострымі зубамі. Па нагах сыплецца дробны дожджык пілавінняў.

— Малайчына, Агатка! Хто цябе навучыў так пілаваць?

— Ды Ляксейка…

— Змарылася?

— Ды не…

— Агатка ўся мокрая ад поту.

У пальцах рыжага Антося роспач і смутак. Яны, пальцы, нейкія асаблівыя, па іх можна пазнаць яго настроі.

*

З сянец хаты рыжага Антося чуваць гуд. Дзверы адчынены. З вырубленага акенца велічынёю ў далонь прабіваецца вогненай бэлечкай сонечная па-