сыпаў старыя манеты, выкапаныя на мяжы. Уся ўвага — колеры.
— Ах ты…
Зусім з памяці выслізнулася, што могуць зноў забраць на пазіцыю, як даведаюцца, што вочы паправіліся…
Гэта толькі дробная хмурынка на яго ясным небе. Няма чаго баяцца. Больш не пойдзе, схаваецца, „зайцам“ жыць будзе… Шмат хто хаваецца ад вайны.
Усе ў хаце прачынаюцца, спалоханыя, устрывожаныя.
— Антось!
— Тата…
— Татачка…
І зноў у тры галасы — жонкі, Ляксейкі і Агаткі:
— Супакойся.
— Не трэба так плакаць.
— Дам вады напіцца.
Праз нечалавечы плач ледзь выціскае з вуснаў скамечанае, як пажованая папяроса, слова:
— Сні-і-і-ла-ся-а-а…
Рыжы Антось сціхае на хвіліну і кажа звычайным гаспадарчым голасам:
— Хадзем, Агатка, дровы пілаваць.
— Гэта-ж ноч…
— Н-о-оч?!
Пасля ранічнай гарачай бульбы Агатка вядзе яго на дрывотнік. Як гэта ён раней не дадумаўся?