Старонка:М. Багдановіч як гісторык Беларускага адраджэньня.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

й па беларуску, але наогул кажучы, іх літаратурная дзейнасьць не адлічалася значнасьцю й шыратою думак. Да й самыя літаратурна-мастацкія здольна­сьці былі не вялікага калібру. Усіх гэтых прадстаўнікоў беларускай літа­ратуры М. Багдановіч называе «любіцелямі беларускае славеснасьці, бо фактычна, ў беларускай літаратуры «ня было ні чытачоў, ні пісьменнікаў». Аўтар да іх адносіць Я. Чачота, В. Дуніна - Марцінкевіча, «пісьменьніка грузнага й важкага», але ў яго сэнтыментальна-народнічаскіх паэмах адчуваецца дэмакратызм, і «тая гуманізатарская тэндэнцыя, якая выразна праступае з кожнага яго радка і якая была ў свой час вельмі ня шкоднай». Апрача таго, В. Дунін-Марцінкевіч, «узбуджаючы навакол сваіх твораў разгаворы й палёміку, напамінаў аб існаваньні беларускае мовы й пачатку беларускае літаратуры, наводзіў на пытаньне аб магчымасьці іх далейшага разьвіцьця». Дзякуючы гэтаму, В. Дунін-Марцінкевіч «стаў цэнтрам беларускага пісьменічага гуртка», ў складзе якога былі асобы, з вялікаю здольнасьцю, як Уладыслаў Сыра­комля, Ялеш Вуль, Н. Краткевіч, Юльян Лясноўскі, Якуб Т-кі. Дзяку­ючы іх дзеяльнасьці «беларускае пісь­менства значна пасунулася наперад». Сьветапагляд яе пашырыўся, і зра­біліся звычайнымі «дэмакратычныя й нацыянальна-беларускія тэндэнцыі, дасягаўшыя іншы раз яскравасьці й вастраты выключнай». Заслугі першых правадыроў беларускай літаратуры былі значныя. У Беларусі зьявілася «новае пакаленьне інтэлігенцыі, ўзросшае пад знакам народнічаства, некалькі знаёмае з соцыялізмам і зноў выяўляўшая пачаткі беларускае нацыянальнае самасьвядомасьці». Моцна разьвівалася беларуская этнаграфія ў асобе Гільфэрдзінга, Бязсонава, Шэйна, Дамбавецкага, Раманава і др. Расла й новая рукапісная белетрыстыка, зьяўля­ліся новыя пісьменьнікі. У канцы й у пачатку XX в. у Бела­русі узьнікае «рад нацыянальных і палітычных плынаў і арганізацыяў: таварыства беларускай народнай асьветы й мнагалікавыя "Беларуска-рэвалюцыйныя гурткі». Пачалі выдавацца літаратурныя журналы, брашуры й адозвы, адбываліся пад сьцягам украінскіх беларускія тэатральныя паста­ноўкі. Вось значныя ітогі разьвіваючагася руху беларускай нацыянальнай культуры.

Чацьвёрты пэрыад у гісторыі беларускага Адраджэньня пачынаецца з 1905 г., які па думцы М. Багдановіча «зьяўляецца вехаю, адзначаючай пункт пералому ў гісторыі беларускага адра­джэньня». З гэтага моманту беларускі нацыянальна-культурны рух пашыра­ецца, робіцца нацыянальным, народ­ным, выходзіць за межы даволі вузкай серады— інтэлігенцыі, бо здарэньні, зьвязаныя з гэтым годам, зрабілі у народных масах імкненьне разабрацца і ў акружаючым жыцьці і выклікалі вялікі папыт на ідэолегічныя вартасьці.» Зьявілася пэўная патрэба зьвярнуцца да беларускай мовы, бо пісаць для ма­савых чытачоў патрэбна было перш за ўсе проста й зразумела.» Дзякуючы гэтаму зьявіліся выданьні «Беларускае Сацыялістычнае грамады», друкавалі­ся на беларуску адозвы і некаторых другіх партыяў, зьявілася й белэтрыстыка з выразным палітычным коле­рам. Літаратурная творчасьць бела­рускага руху была даволі значная. Апрача таго, вынікаюць беларускія музыкальна-драматычныя гурткі, культывіруецца беларуская сцэна, песьня, музыка, скокі. Асаблівую дзейнасьць разьвівае Віленскі музыкальна-драматычны гурток. Разам з тым вынікаюць навуковыя гурткі для досьледаў на Бе­ларусі (С.-Пецярбург, Новая-Александрыя). Масавы беларускі нацыянальны ­рух узмацніў пазыцыю інтэлігенцыі і зрабіў яе вельмі ўплыўнай, як кірую­чай сілай у гісторыі беларускага руху. Адначасам з агульна-палітычным і на­цыянальным пад'ёмам адзначаецца выразны рух у беларускім прыгожым ­пісьменстве, асабліва ў галіне паэтычнае творчасьці, на агульным фоне якой зьвяртае на сябе ўвагу постаць Янкі Купалы, пісьменніка значных вартасьцяў, хоць і адзначаючыхся не­калькі аднабокім характарам». Рытміч­насьць —вось, па думцы М. Багдановіча галоўная над усім пануючая асаблі-