Старонка:М. Багдановіч як гісторык Беларускага адраджэньня.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэта замацоўвала старыя культурныя асновы і ў той жа час было адным з элемэнтаў у працэсе разьвіваючагася руху беларускае нацыянальнасьці. Эканамічнае збліжэньне з Эўропаю й збудаваньне гарадоў камунальнага тыпу было так сама значным складаным элемэнтам у працэсе фарміроўкі бела­рускай культуры. Дзякуючы гэтаму, агульны інтэлектуальны пад’ём, пачаўшы­ся ў эпоху Адраджэньня, адбіўся і ў Беларусі, у якой «крыніцаю забіла жыцьцё, шла дзівосна пераплятаючыся гарачая рэлігійная, нацыянальная й клясавая барацьба, арганізоўваліся братствы, якія былі падкрэпаю беларускае народнасьці, закладаліся дру­карні, адчыняліся школы з шырокай па тым часам праграмаю, зьяўляліся вышэйшыя навуковыя ўстановы». Гэткім быў першы пад'ём беларускага нацыянальна-культурнага руху, як адбітак агульна-эўрапейскага духоўнага руху ў эпоху Адраджэньня. «Залаты век» у гісторыі беларускай культуры зьмяніўся перыадам упадку, што ў значнай меры было зьвязана з зьні­шчэньнем «у дзяржаўным абароце в. к. літоўскага карыстаньня беларускай моваю і заменаю гэтай апошняй поль­скаю». К пачатку XVII в. гісторыя беларускага нацыянальнага жыцьця адзначылася зусім выразна». Вышэйшы і сярэдні клясы беларускага дваранства вельмі хутка згубілі сваю сувязь з беларускай нацыянальнасьцю. Часткаю, тое самае адбывалася сярод дробкай шляхты й гарадзкога мяшчанства. «Бе­ларускі народ прыгнечаны крапасным правам, ня толькі ня мог разьвіваць далей сваю культуру, але ня меў магчымасьці нават проста сберагчы ўжо раней здабытае. Толькі аснаўныя пер­шапачатковыя элемэнты культуры (як мова, абычаі) затрымаў ён за сабою, а рэшта, зьяўляючая сабою так званую «сьмятанку», яго папярэдняга разьвіцьця было асіміліравана, сабра­на ў сябе польскаю культураю, і з тых часоў зьяўляецца пад польскаю этыкеткаю, будучы істотна беларускім. Адзнакаю гэткага духоўнага зьбяд­неньня беларускага народу, па думцы М. Багдановіча, трэба прызнаць амаль што поўнае зьнішчэньне кніжак на беларускай мове». Але потым у XIII — XIV[1] вв. рукапісная беларуская літа­ратура атрымалі значнае разьвіцьцё, хоць большаю часткаю яна мела выключна практычны характар. Уніяцкае духавенства гаворучы прамовы ў беларускай мове, выдаючы царкоўныя песнапеньні і г. д., часткаю падтрым­лівала беларускую культуру.

Разам з тым у беларускай тагачаснай славеснасьці зьявілася нямала твораў юмарыстычнага характару таксама часткаю быўшых знакам жыцьцёвасьці беларускай культуры.

Трэці перыад у гісторыі беларус­кай культуры з моманту далучэньня Беларусі да Расіі. Аўтар лічыць, што спачатку гэтае далучэньне не зрабіла выразных перамен у жыцьці беларускага краю. Нівэліроўка яго, падгонка яго пад агульна расейскі ранжыр выраз­на пачалася толькі з саракавых гадоў з адменаю дзейнасьці Літоўскага стату­ту, забарону прамоваў у беларускай мове, забарону друку кніжак на бе­ларускай мове, канфіскацыі раней надрукаваных. З гэтага моманту адчыняецца новая глава ў гісторыі беларускай культуры. К гэтаму часу і са­мы воблік краіны ў значнай мэры зьмяніўся. З арганізацыяй Віленскага Унівэрсытэту цесна зьвязана распаў­сюджаньне сярод пачуўшай выкрысталізоўвацца інтэлігенцыі радыкальных палітычных ідэй і рамантычнай літа­ратуры, ставіўшай высока народную казку, песьню, легенду й наогул выяўляўшай шчырую сымпатыю да народ­ных масаў. Гэты рамантызм палажыў пачатак этнаграфічнай літаратуры, насіўшай мясцовы, краёвы колер. Уся гэтая краёвая літаратура была поль­скаю па пераважнасьці. Сярод гэтай мясцовай літаратуры першае месца займае Міцкевіч з сваім «Панам Тадэушам». Прыкладам гэткай краёвай літаратуры яўлялася апісаньне Беларусі, беларускае прыроды, беларускага сялянства й дробнай шляхты, і яе штодзённага жыцьця й абычаеў. У гэтыя апісаньні ня рэдка трапілі творы беларускае народнае творчасьці, спатыкалася й беларуская разгаворная слова. Ня дзіўна, што гэткага роду літаратурныя дзеячы што колечы пісалі

  1. Магчыма, маюцца на ўвазе XVIII-XIX стагоддзі