Старонка:М. Багдановіч як гісторык Беларускага адраджэньня.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

верным рыцарам сваёй абяздоленай бацькаўшчыны, і толькі адным сваім мастацкім словам: ён выступаў і як публіцыста, які ў сваіх сьцісла напісаных артыкулах імкнуўся паказаць гісторыка-культурныя асновы беларускага нацыянальна-культурнага адраджэньня.[1] І яго артыкулы, напісаныя бяз усякай палітычнай прадузятасьці, з належачым маладому пісьменніку прыгожствам, сьведчаць сваёй аўтарытэтнасьцю й грунтоўнасьцю аб рэальнасьці беларускага народу...

Беларускі нацыянальна - культурны рух—па думцы М. Багдановіча, калі разглядаць гэты рух ў параўнаўча-гістарычным асьвятленьні, прадстаўляе сабою толькі адзін з працэсаў у складанай дыфэрэнцыацыі Еўрапейскае культуры па нацыянальным адзнакам. Сярэдневякоўе ведала толькі адну лацінскую мову, як сродак духоўнае культуры. Але з часам складаньня асобных нацыянальнасьцяў, родная мова апошніх павіна была заняць месца лацінскай мовы. Перага нацыянальнае мовы раней за ўсе выявілася ў мастацкай творчасьці. Радапачатчыкам новага кірунку зьявіўся Дантэ. Усьлед за апошнім да жывых, яшчэ мала апрацаваных моў, зьвярнуліся французы, немцы, ангельцы, гіпшанцы. Гэты рух палажыў пачатак нацыянальным еўрапейскім культурам. У далейшым разьвіцьці гісторыі еўрапейскіх грамадзянстваў дыфэрэнцыяцыя еўрапейскіх культур робіцца ячшэ больш значнаю. Нацыянальна-палітычнае адраджэньне вядзе за сабою выяўленьне нацыянальнай культуры (партугальская, чэшская, галяндская, румынская, літоўская і т.д.).

Аднак працэс дыфэрэнцыяцыі культураў на гэтым не спыніўся. Ад нацыянальных комплексаў абасабляюцца больш дробныя, блізкія да іх па свайму збудаваньню, але ўсё-ж розьнячыяся з імі нацыянальна-культурныя адэінкі. Гэты працэс знайшоў найбольш яскравы адбітак у славеснай творчасьці. Гэткім чынам ад літаратуры французкай - адкалваецца - провансальская, ад гішпанскай— каталёнская, ад чэшскай—славацкая, сэрбскай—словеньская, польскай-кашудзкая, галяндскай - фрызкая, ад вялікарасейскай адлажылася ўкраінская і, нарэшце, беларуская. Гэткім чынам, вынік беларускае літа­ратуры й культуры па думцы М. Багдановіча, ёсьць яўленьне агульнаеўропейскага парадку, а не выключна толькі мясцовага. Вось агульныя грунты беларускага нацыянальна-культурнага адраджэньня, калі разглядаць апошняе на агульным фоне разьвіцьця нацы­янальных культур і драбленьня адзінай сярэднявяковай культуры.

Няможна не згадзіцца, што гэтая пастаноўка сусім правільна. Дакладны аналіз гістарычных судзьбінау еўрапэйскага грамадзянства даў грунт мала­дому публіцысьце прысьці да такога карыснага соцыолёгічнага вываду.

Беларуская культура мае свае нацыянальныя асаблівасьці й ніякім чынам не зьяўляецца простым варыянтам культуры велікарасейскай,— гэта другі тэзіс аўтара. Беларуская й велікарасейская культуры — гэта два самастой­ных навуковых комплекса, з самага-ж пачатку ўзрастаўшых і разьвіваўшыхся незалежна паміж сабою. Розьнючыся між сабою і па бытавым першаасновам і па ўплывам, накіраваным з бакоў, і па здарэньням далейшага гістарычнага жыцьця, яны зразумела, прыйшлі да далёка неаднолькавых рэ­зультатаў. Гістарычная доля абаіх народаў была розная. Велікарускі народ, "асіміліраваўшы масу фінскіх пля­меньняў", ужываючы іхні, дапасаваны да наўкольных умоваў бытавы ўклад, дзякуючы гэтаму, адхіліўшыся ад істотнага славянства, як антрополёгічна, так і культурна, у рэшце ўсяго перажыў «эпоху татаршчыны і апынуўся амаль што-сусім адрэзаным ад За­ходняй Эўропы». Беларуская культура ў сваіх славянскіх грунтох разьвівалася, не гледзячы на прыналежнасьць Беларусі да літоўскага вялікага княжства, бо беларуская культура ўзяла верх над культураю Літвы». Беларуская мова стала дзяржаўнаю моваю ў новай дзяржаве. На беларускай мове адбываўся суд, вялося ўсё справаводства, пісаліся акты й граматы. Ўсё

  1. Украінскае Жызнь, 1915 г. №1