Старонка:М. Багдановіч як гісторык Беларускага адраджэньня.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сярод мнагалічбавай плеяды маладой беларускай інтелігэнцыі, атдаўшай усе свае сілы і здольнасьці адраджэньню нацыянальнай культуры роднай краіны, М. Багдановіч займае адно з першых месц. Яго паэтычныя выступленьні га­варылі аб вялікай паэтычнай здоль­насьці, яго паэтычныя творы, апавітыя глыбокім нутраным лірызмам і шчырым каханьнем да роднае краіны, дазволілі спадзявацца, што ў асобе М. Багдановіча беларускае мастацкае слова скажа шмат новага, сьвежага, выяўленнага ў прыгожых паэтычных вобразах і нарысах. Але доля казала іначай. Малады паэта аднёс у труну недапетыя песьні, ня выказаў усяго таго, аб чым пяяла яго кволая, нейкая змучаная цяжкаю хвор’ю душа. Ён паміраў на беразе прыгожага сіняга мора, дзе навакол уся прырода сьпя­вае гімн радасьці жыцьця, людзкаму шчасьцю.

У творчасьці М. Багдановіча няма пэсымізму... У яго паэзіі шмат жалобных песен, як адбітак яго ўласных дум і настроў, але ў той час у ёй адчуваецца глыбокая вера ў перамогу жыцьця, у блізкасьць нацыянальна-культурнага адраджэньня роднай краіны, да якое заўсёды імкнецца душа хворага паэты. М. Багдановіч быў