Старонка:Мцыры (1924).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А жаль! За некалькі хвілін
Між скалаў цёмных і крутых,
Мне вечна родных і сьвятых,
Дзе я дзіцём яшчэ гуляў,
Я-б рай і вечнасьць абмяняў!..

XXVI

,,Калі пачну я паміраць —
І, вер, няшмат табе чакаць —
Дык прыкажы, каб занясьлі
Мяне ў садочак, дзе цьвілі
Акацый белых два кусты…
Між імі ёсьць мурог густы
І зіхаціць, як залаты,
На сонцы ліст. Вось там мяне
Вы палажэце. У вечным сьне
Бланкітным днём у гэты час
Уп'юся я апошні раз.
Адтуль-жа відны і Каўказ!
Быць можа ён з сваіх вярхоў
З зямелькі роднае дзядоў
Знак разьвітаньня мне прышле