Старонка:Мцыры (1924).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Альбо ня вер, што мне з таго?
Баюся толькі аднаго:
Што труп нямы й халодны мой
Ня будзе тлець ў зямлі сваёй
Ды повесьць горкіх мук маіх
Не прызаве між сьцён глухіх
Увагу й гора нічыё
На імя цёмнае маё.

ХХV.

,,Бывай, айцец… дай руку мне:
Ці чуеш ты — мая ў агне…
Знай, гэты жар з юнацкіх дзён
У грудзёх маіх жыў, як закон,
Але цяпер канец яму,
І ён спаліў сваю турму,
І зноў ён ворнецца к Таму,
Хто ўсім законнаю чаргой
Дае пакуту і спакой…
Ды што мне ў тым? Хай у раі,
У сьвятым, завоблачным краі,
Мой дух знайдзе сабе прыпын…