Старонка:Мцыры (1924).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Са сьвежым ветрам на чале...
Ізноў мо' там пачую я
Радзімы гук. Душа мая
Падумаць можа, быццам свой
Схіліўся нехта нада мной,
Закрыў рупліваю рукой
Мне вочы згасшыя мае
І што ўпаўголасу пяе
Ен мне пра родну старану.
І з гэтай думкай я засну
Й нікога ўжо не пракляну!".