Старонка:Мцыры (1924).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Разьвесялім тугу вачэй
І дух запаўшы твой.
„Засьні! Паеьцель твая, як пух,
Празрасты твой пакроў;
Прайдзе гадоў, сталецьцяў рух
Пад гоман мілых сноў.
„О, мілы мой! не затаю,
“Што я цябе люблю,
Люблю, як вольную струю,
Як долю ўсю сваю…“.
„І доўга, доўга слухаў я;
І думаў: гучная струя
Зьлівала бег цякучы свой
Са словам рыбкі залатой,
Тут я самлеў. А Божы сьвет
Уваччу пагас. Гарачкі сьлед
Бязсільлю цела уступіў…

ХХІV.

„Я знойдзен так і ўзяты быў…
А рэшту ведаеш ты сам,
Я скончыў. Вер маім славам,