Старонка:Мцыры (1924).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І рыбкі цэлай грамадой
Гулялі, ўцешаны вадой.
І вось адну я помню з іх:
Яна пры мне, сьмялей за ўсіх,
Хацела лашчыцца. Лузкой
Быў ушпіляны залатой
Яе хрыбёт. І доўгі час
Яна круцілася няраз
Саўсім нізютка нада мной,
Якраз над самай галавой.
І я вачэй яе пагляд
Лавіць шчасьлівы быў і рад
Ды надзівіцца я ня мог:
Яе срабрысты галасок
Мне рэчы дзіўныя шаптаў,
Сьпяваў, то зиоў-жа заціхаў.
Ен гаварыў:
„Дзіця маё
Застанься тут са мной:
У вадзе тут вольнае жыцьцё
І холад і спакой.
„Я склічу сёстраў. Ды хутчэй
Мы дружнаю гульнёй