Старонка:Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўстановы сярод мяшчанства ішла даўгая і значная барацьба, водгукі якое прыкметны у прывілеі 1536 году, дзе падрабязна гаворыцца аб гэтай установе. Прывілей вызначае, што паміж радаю і паспольствам, інакш кажучы, мяшчанствам, былі „от давних часов о правах и пожиткох местских немалые ростырки и незгоды”. Аб гэтых „ростырках и незгодах рада и поснольство много крот перед нами, яко паном своим дедичным справы межи собою мевали и жалобы обедве стороны чынили, и споры великие делывали”. Каб дабіцца згоды паміж змагальнікамі, была абрана спэцыяльная камісія, якая складалася з членаў рады і паспольства, „певных, достипных, мудрых людей, и наученых права Майдеборского немецкого“. Пры гэтым зазначалася, што тыя артыкулы, адносна якіх камісія ня прыдзе да згоды, пяройдуць да гаспадара, і спрэчка будзе канчальна вырашана пасярэдніцкім „выроком” гаспадарчага ураду. Пасьля таго, як адносна да шмат якіх артыкулаў рада і паспольства прышлі да згоды, а спрэчныя артыку­лы былі пастаўлены на вырашэньне гаспадара, вялікі князь „достаточне разважвалі тые речи з радами нашими того панства Великого Князства Литовского и таковое сказане и вырок наш, который на вечные часы в том то месте мает тривати вчинили есмо".

На аснове гэтае пастановы ўстанаўляецца склад рады, бурмістраў і лаўнікаў або прысяжнікаў, паводле даўнейшага звычаю. Рада скла­даецца з 24 асоб радцаў, радцы самі сябе абіраюць дажывотна.

Лік бурмістраў, паводле прывілею, устанаўляецца у 12 асоб. Па­лова радцаў і бурмістраў павінна быць „закону рымского, я половина закону грецкого”. Па кожны год рада абірае „седячими” два бур­містры—„одип рымского закону, а други грецкого закону” і „чотыры радцы - два грецкого, а два рымского”. „Седячие”, інакш кажучы— тыя, што стала і бязупынна працавалі у мескім урадзе, атрымлівалі пэўную пэнсію - бурмістры па 20 коп, а радцы па 10 коп грошай. Дзеля аховы мескага скарбу і нагляду за ім уваходзяць „чотыры ша­фары, которые вси пожитки, доходы и расходы, и дворцы местские жадають недати, вытегать, заховать и осматривать, шафовати с порадою и волею рады виленское на пожиток и потребу местскую”. Двох шафароў абірае рада, а двох - паспольства. Пры гэтым мяшчане абіраюць дзесяць людзей „добрых а оселых”, гэта значыцца, замож­ных, якія маюць нярухомую маёмасьць, а з іх ужо рада сама абірае двох, прычым падкрэсьлена, што гэта -сталае права рады: ”а два с поспольства которых теж заўжды рада обирати мает“. Шафары што­год учыняюць лічбу мескіх грошай у скарбе. У часе лічбы мае права быць кожны член рады; затым абіраюцца, каб быць прысутнымі ў часе лічбы, па адным „мистру” ад кожнага цэха, якіх таксама абірае рада, а ад усяго паспольства, з гэтай самай мэтай, купцы і ўсё пас­польства абіраюць 18 асоб, з якіх ужо сама рада „шесть между ними оберет”. „А тые с поспольсгва и с цехов, которые будут седети на личбе, доканавши личбы, мают присегати, иж никому не мают зьявити скарбов и таемниц меских”. Вельмі характэрная заява аб патаемным перахаваньні скарбаў. Небясьпека з боку самаўладных паноў, зайздрос­ных на агульныя маёмасьці, прымушала прымаць надзвычайныя крокі, каб ахаваць мескі скарб.

Рада, такім чынам, рэзка адасабляецца ад мяшчанства. Яна скла­даецца толькі з людзей заможных —„оселых”. Каб ня даць мескай бед­наце магчымасьць прымаць удзел у кіраваньні места, яна імкнецца да самаабраньня. Рада абірае і шафароў, на „половицу" якіх паспольст­ва вызначае кандыдатаў з людзей таксама „добрых а оселых”. Сярод